Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.02.2016
ЗНАЁМЫ НЕЗНАЁМЕЦ – ВЫБУХНЫ Г

word70 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORDznayomy

Гук [г] у беларускай мове (у адрозненне ад рускай) фрыкатыўны, працяглы.У транскрыпцыі абазначаецца грэчаскай літарайγ (гама). Ён прамаўляецца лёгка, нязмушана. Яго можга цягнуць: [γ]ара, [γ]аспадыня, а[γ]ароджа. На канцы слова лёгкі [γ] гучыць як [х]: ро[х], лу[х].

Пры ўтварэнні выбухнога [г] адбываецца нібы выбух. У транскрыпцыі абазначаецца літарай г. Гэта пераважна словы, пазычаныя з еўрапейскіх моў: [г]узік, [г]анак, а[г]рэст, [г]арсэт(1. шырокі пругкі пояс для сцягвання таліі; 2. від безрукаўкі ў традыцыйным касцюме беларускіх жанчын), [г]валт, [г]ільза, [г]іпс, [г]онта(дахавы матэрыялу форме дошчачак), [г]уз, ня[г]е[г]лы (кволы, слабы, няўдалы; непрыгожы, нязграбны; няўмелы, ні да чога не здатны), цу[г]лі(два металічныя звяны, якія прымацаваны да рамянёў вуздэчкі і служаць для закілзвання каня), цэ[г]ла, шва[г]ер(брат жонкі або муж сястры ці швагеркі), [г]аза(«керосин»), [г]ізаваць(імкліва бегаць, ратуючыся ад укусаў), [г]арнец(старая мера сыпкіх рэчаў, роўная 3,28 літра, а таксама пасудзіна такой ёмістасці), сюды ж дадаюцца словы з гукаспалучэннем зг: абрыз[г]аць(пракіснуць),брыз[г]аць, браз[г]отка(«погремушка»), маз[г]і, маз[г]авіты, рэз[г]іны(прыстасаванне з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя драўляныя дужкі, у якім носяць сена, салому) і некаторыя іншыя словы.

Складаецца ўражанне, што выбухны гук [г] сустракаецца толькі ў словах небеларускага паходжання. Але ж гэта не так. Прыслухайцеся ўважліва: браз[г]аць, роз[г]і, сліз[г]аць, мяз[г]а(мякота між карою і драўнінай), абрыз[г]лы (пракіслы), дж[г]аць (1. джаліць, апякаць, лупцаваць (крапівою), 2. хутка бегчы), брыз[г]ліна (кустовая расліна), воз[г]ры (слізь з носа, смаркачы), вэдз[г]аць (брудзіць, пэцкаць, квэцаць), дж[г]ір (рыба ёрш), плявуз[г]аць (гаварыць пустое, бессэнсоўнае). У народнай мове яшчэ больш такіх словаў. Так, на Лагойшчыне кажць варыз[г]аць (вярзці абы-што), На Глыбоччыне ныз[г]ры (храпы ў каня, пыса ў каровы).

Вымаўленне выбухнога [г] адбываецца ў сярэдзіне вельмі многіх слоў, найчасцей запазычаных з неславянскіх моў, а таксама на стыку двух слоў: рукзак, Вялікдзень, як бачыш, экзамен, экзотыка, экзэмпляр, анекдот.

!!! Алгарытм ужывання выбухнога[г] заўважыў яшчэ ў XIXпачатку XX ст. наш славуты мовазнавец, пачынальнік беларускага мовазнаўства ЯўхімКарскіў сваёй фундаментальнай працы «Беларусы»: выбухны [г] рэгулярна ўзнікае пасля гукаў [з], [ж], [дз], [дж]у корані слова: з[γ]адаць (тут з – прыстаўка, а не частка кораня, таму тут фрыкатыўны г), аднак сліз[г]аць, дж[г]аць, дж[г]ір.

Класіфікацыйная характарыстыка фрыкатыўнага гук [γ] і выбухнога [г] у беларускай мове:

[γ] – заднеязычны (па месцы ўтварэння), фрыкатыўны (па спосабе ўтварэння), парны па мяккасці ([γ]—[γ’]), парныя па звонкасці/глухасці ([γ]—[х]).

[г] – заднеязычныя, выбухны, парны па мяккасці ([г]—[г’]), парныя па звонкасці/глухасці ([г]—[к]).

З ГІСТОРЫІ

На пачатку такой літарыг не было, і для перадачы выбухнога [г] выкарыстоўвалася спалучэнне кг (розкга). Аднак пазней (XVIст.) усё ж такі такая літара ўзнікае. І гэтую літару мы сустракаем у старабеларускіх тэкстах і ў сучасных тэкстах беларускіх лінгвістаў і дыялектных слоўніках. Гэта г з гарызантальнай рыскай уверсе Ґ(ге) (народная назва — «гэ з гачкам» (з гаплікам)).

У пачатку XXст. гук [г]фрыкатыўны абазначаўся лацінскай літарай h(kaho, haspadar), выбухны—літарай g (garset,guzik).

ПАРАЎН. З РУС.У рускай мове гук [г] – выбухны, і толькі ў некалькіх словах вымаўляецца фрыкатыўны [γ] (гама):а[γ]а, о[γ]о, бух[γ]алтер, [γ]осподи, ейбо[γ]у, Бо[γ]і ў выразах з кампанентам бог (слава бо[γ]у, дай бо[γ]і інш.).

!!!Апошнім часам у мове назіраецца выразная тэндэнцыя да вымаўлення працяглага гука [γ] і ў пазычаных лексемах. Тым больш, што словы кшталту “агрэст, гузік, гуз, ганак” даўно асвоеныя мовай. Таму ў маўленні можна прытрымлівацца ўжывання фрыкатыўнага [γ] незалежна ад паходжання слова.

Заданне 1.Вызначыць, у якіх словах вымаўляецца гук [γ], а у якіх – [г].

Агрэст – а[г]рэст

Горад – [γ]орад

Анекдот – ане[г]дот

Вакзальны – ва[г]зальны

Гвалтоўны – [г]валтоўны

Дэградацыя – дэ[γ]радацыя

К дому – [Г] дому

Згвалціць – з[г]валціць

Гасцінец – [γ]асцінец

Мазгавы – маз[г]авы

Гуз – [г]уз

Гергетаць – [г]ер[г]етаць

Цуглі – цу[г]лі

Падгуляць – пад[γ]уляць

Гірса – [г]ірса

Згіб – з[γ]іб

Герой – [γ]ерой

Экзістэнцыяналізм – э[г]зістэнцыяналізм

Цэгла –цэ[г]ла

Нязграбны – няз[г]рабны

Ганак – [г]анак

Згадка – з[γ]адка

Швагерка (жончына сястра) – шва[г]ерка

Вэдзгаць (брудзіць, пэцкаць) – вэдз[г]аць

 

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат