Пра курсы
ГАРАДЫ :


22.07.2015
Запрашаем пагуляць у “Паўстанцаў”!

“Мова Нанова Гародня” і Крама-клуб “Кубік” запрашаюць правесці вечар панядзелка з гульнёй “Паўстанцы”!

 27 ліпеня а 19 гадзіне чакаем усіх у “Краме Ц” (Гародня, вул. Вялікая Траецкая, 16) пагуляць у сапраўдную беларускую гульню “Паўстанцы”.

“Паўстанцы” – гэта беларуская настольная гульня, якая дапаможа вам паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863-га года і прапануе заняць месца знакамітай гістарычнай асобы (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш.) альбо дасць магчымасць у якасці беларуса паўплываць на вынік паўстання. 

Гульня “Паўстанцы” першапачаткова пабудавана на зносінах паміж людзьмі, выказванні і абмеркаванні сваёй пазіцыі. Хлусіць, падманваць, бязлітасна забіваць суперніка і майстэрскі блытаць прысутных – права кожнага ўдзельніка.

УВАГА! Удзел бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная! Удзел у гульні возьмуць да 12 чалавек. Таму патрабуецца папярэдні запіс.

Дасылайце, калі ласка, свае дадзеныя (імя, прозвішча) на мэйл kasiamazaleuskaya@gmail.com або асабістым паведамленнем у Facebook ці ВК.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат