Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.01.2017
Запрашаем на монаспектакль Івана Кірчука

Чакаем вас у аўторак, 17 студзеня, а 18-й гадзіне ў бібліятэцы “Верасок” (Вялікі Гасцінец, 121). Уваход вольны!

kirchuk

“Дарожка мая…” – аўтарская ўнікальная праграма Івана Кірчука, створаная па матэрыялах беларускага фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашаннай за 30 год творчай дзейнасці.

Праз прызму вопыту аўтар звярнецца і данясе першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць. Імправізацыйна прагучаць каля 20 беларускіх народных песень, запісаных падчас фальклорна-этнаграфічных экпедыцый 1983-2003 гг., выбраных з фоналабараторыі Рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН Беларусі.

Вы ўбачыце струнныя, ударныя і духавыя інструменты: беларускія смык і ліру, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Сціва Хабэка, чаны з Тыбету і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечанскі касцельны звон. Пачуеце музычны строй чыгункоў, падкоў, нават простыя камяні і капыткі коз будуць размаўляць з вамі на даступнай мове гукаў.

Разам з Іванам Кірчуком вы пройдзеце каляндарны шлях жыцця чалавека, станеце ўдзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і свят, пабачыце рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі. І – найгалоўнае – вы зможаце аддзячыць сваім Продкам.

Праграма “Дарожка мая…” будзе цікавая не толькі дарослым, але і навучэцам, дзецям, якія толькі пачынаюць вывучаць родную мову і культуру.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат