Пра курсы
ГАРАДЫ :


03.08.2015
“Як выхаваць з хлопчыка і дзяўчынкі мужчыну і жанчыну?” будуць абмяркоўваць у Гродне

Летнія вакацыі паступова завяршаюцца. Кампанія “Будзьма беларусамі!” загадзя рыхтуецца да новага навучальнага года і запрашае абмеркаваць асаблівасці выхавання дзяўчынак і хлопчыкаў па-за сямейным асяроддзем 6 жніўня ў Гродне.

Як лепш выхоўваць дзяўчынак і хлопчыкаў па-за сям’ёй: асобна ці разам? Пытанні пра станоўчыя і рызыкоўныя бакі як асобнага, так і супольнага выхавання ў нашым грамадстве актуальныя. Адзінага меркавання няма! Ці патрэбна гендарная і сексуальная адукацыя ў садку?! А ў школе?! Якія традыцыі супольнага і асобнага выхавання мы маем у нашай культуры? І што думаюць пра ўсё  гэта нашыя дзеці!?

Запрашаем усіх неабыякавых і цікаўных 6-га жніўня ў 18:30 у антыкавярню “Жывы час” (Гродна) на адмысловае афлайнавае ток-шоў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, каб разам з экспертамі абмеркаваць гэтыя ды іншыя важныя і цікавыя пытанні выхавання нашых дзяцей.

У дыскусіі возьмуць удзел:

Ірына Саламаціна (Мінск), кіраўніца лабараторыі гендарных даследаванняў ECLAB.

Наталля Сліж (Гродна) – кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі шляхецкай сям’і, шлюбу ў XVI—XVII стст., грамадска-культурніцкая актывістка.

Аляксандр Tarantino Ждановіч (Мінск),  суўладальнік агенцтва “Таранціны і сыны”, прыхільнік “гуманнага выхавання”.

— Прадстаўнікі Беларускай рэспубліканскай скаўцкай арганізацыі:  Ганна Журко (Мінск) – звязовая мінскага звязу Св. Барбары і яе намесніца Наталля Белазерава, Павал Раманчук –  намеснік звязовага (Гродна).

Уваход вольны!

 

Дата: 6 жніўня

Месца: г. Гродна, Антыкавярня “Жывы Час”, вул. К. Маркса, 13/1

Пачатак: 18:30

 

Budzma.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат