Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.04.2015
Хто кім каму даводзіцца?

Хто кім каму даводзіцца?

На здымку сям’я Шорцаў з Вілейскага раёна, Мінскай вобласці.

Прачытайце ўважліва апісанне складу сям’ і. Кожны чалец сям’і мае адпаведны нумар.

  1. 1. Іван Паўлавіч
  2. 2. Вера Іванаўна, жонка Івана Паўлавіча
  3. 3. Аляксей Іванавіч, брат Веры Іванаўны
  4. 4. Алена, жонка Аляксея Іванавіча
  5. 5. Сцяпан, сын Івана Паўлавіча і Веры Іванаўны
  6. 6. Ларыса, жонка Сцяпана
  7. 7. Вера, дачка Івана Паўлавіча і Веры Іванаўны
  8. 8. Наташа, дачка Веры
  9. 9. Марыя, дачка Івана Паўлавіча і Веры Іванаўны
  10. 10. Ліля, дачка Марыі
  11. 11. Віктар, сын Івана Паўлавіча і Веры Іванаўны
  12. 12. Вольга, жонка Віктара
  13. 13. Зоя, дачка Віктара і Вольгі
  14. 14. Алесь, сын Віктара і Вольгі

Адкажыце на пытанні:

Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце поле справа ад задання курсорам

1. Кім даводзяцца Вера Іванаўна і Іван Паўлавіч Веры, Марыі, Віктару і Сцяпану? (бацькі)
2. Кім даводзіцца Іван Паўлавіч Віктару? (бацька)
3. Кім даводзіцца Вольга Віктару?(жонка)
4. Кім даводзіцца Марыя Сцяпану? (сястра)
5. Кім даводзіцца Вера Іванаўна Лілі? (бабуля)
6. Кім даводзіцца Алесь Марыі? (братаніч)
7. Кім даводзіцца Ліля Веры (сестраніца)
8. Кім даводзіцца Аляксей Іванавіч Віктару? (дядзька)
9. Кім даводзіцца Алена Марыі? (дзядзіна)
10. Кім даводзяцца адна адной Ліля і Зоя? (стрыечныя сёстры)
11. Кім даводзіцца Віктар мужу Марыі? (швагер)
12. Кім даводзіцца Вера Ларысе (залоўка)
13. Кім даводзіцца Івану Паўлавічу муж Веры (зяць)
14. Кім даводзіцца Вольга Веры Іванаўне? (нявестка)
15. Кім даводзіцца Ларыса Вользе (ятроўка)

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат