Пра курсы
ГАРАДЫ :


28.05.2015
Выпускныя заняткі Мова Нанова ў Гомелі пройдуць 31 траўня з удзелам саліста “Крамы”

З пачатку лютага штотыднёва гомельскі філіял Веткаўскага музея ў самым цэнтры горада гасцінна расчыняў дзверы для аматараў беларускай мовы. Гомель стаўся 10 горадам, дзе адкрыліся бясплатныя курсы Мова Нанова. У сярэднім кожныя заняткі наведвалі каля 40 чалавек, а за ўвесь час 100 гамельчукоў атрымалі студэнцкія білеты Мова Нанова.

Цікавыя тэмы, паэты, музыкі, навукоўцы, разняволеная атмасфера – абавязковыя складнікі заняткаў Мова Нанова. Толькі тут можна пачуць хіт “Тры чарапахі” на цымбалах ці песню пра гомельскае метро ў выкананні паэта. А заканчваецца першы сезон Мова Нанова ў Гомелі выступам выбітнага госця – лідэра легендарнага гурта “Крама” Ігара Варашкевіча.

Шчыра запрашаем адзначыць заканчэнне першага сезона Мова Нанова ў Гомелі разам!

Чакаем 31 траўня (нядзеля), а 15-00, у філіяле Веткаўскага музея (парк).

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат