Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.02.2016
“Вушацкі словазбор” Барадуліна

word70 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

 

 

“Вушацкі словазбор” – адзін з выніковых твораў Рыгора Барадуліна. І пісаўся ён, паводле словаў аўтара, амаль 60 год. Яшчэ хлопчыкам у сёмым класе Барадулін узяў сшытачак, зрабіў з яго нататнік і пачаў запісваць розныя народныя словы і выразы роднай Вушаччыны. І першай, за кім ён пачаў занатоўваць розныя цікавінкі, была маці Куліна.

“Вушацкі словазбор” быў укладзены Наталляй Давыдзенка і складаецца з некалькіх частак:

  1. Слоўнік, дзе ў алфавітным парадку падаюцца ўнікальныя словы жывой мовы Вушаччыны (якая належыць да полацкіх гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы), а таксама ўстойлівыя выразы, параўнанні, прыказкі і прымаўкі.
  2. Ізборнік, у якім сабраны розныя прыкметы, пажаданні, праклёны, хуткамоўкі, загадкі і інш.
  3. Гаваркое слова, або Жыццё, як яно ёсць… Успаміны маці паэта, а таксама ягоных сваякоў і землякоў.

Генадзь Бураўкін адзначаў, што ў кнізе два аўтары: “Барадулін і беларускі народ з яго гісторыяй, бедамі, жартамі, жальбамі і ціхай замілаванасцю”. Дзядзька Рыгор спяшаўся занатаваць усе цікавыя словы і выразы, якія чуў ад вушацкіх людзей. Часам ён рабіў гэта адразу, дастаючы нататнік і падчас гутаркі з землякамі запісваючы іх. Калі так не атрымлівалася – бег дахаты, каб не забыцца і занатаваць тое каштоўнае і сапраўднае, што хацеў перадаць  сучаснікам і нашчадкам.

У сваім інтэрв’ю пасля выхаду “Вушацкага словазбору” Барадулін тлумачыць, чаму кніга – гэта плён ягонай супрацы з землякамі. Ён кажа, што крыху стылізаваў, часам і падпраўляў тэкст, “але так, каб не было заўважна”. А калі ў галаву прыходзілі нейкія прыказкі ці прымаўкі, дзядзька Рыгор не заўсёды ведаў, ці гэта было вушацкае, ці гэта ён сачыніў сам. Уладзімір Някляеў у бліскучай прадмове да Барадулінскага словазбору пісаў: “Ён адзіны беларускі паэт, які існуе толькі ў мове й выключна ў ёй. Існуе гэткім жа неверагодным цудам, якім сама мова існуе ў пабураным – альбо дасюль не створаным – беларускім свеце. І ў гэтым свеце Барадулін робіць тую працу, якую ў іншых светах робіць народ: мовастваральную. І яшчэ аберагальную, бліскуча скарыстоўваючы й тым самым захоўваючы тое, што народ ужо стварыў і за што некалі скажа дзякуй свайму Паэту”.

 

Заданні

 

  1. Як вы думаеце, што гэта?

Лістаноска

Бярэннік

Бязручыца

Лёк

Маца́к

Напатканец

Наса́тка

Неўда

Падуросткі

Пе́кліцца

Прыбабунька

Увалокі

Упіка

Уручча

Шалманка

Шчамель

Галабурда

На́гліца

  1. Што азначаюць гэтыя вушацкія прыказкі і прымаўкі? Якія іх іншыя беларускія аналагі вы можаце ўзгадаць?

 

Век зжыць – не мех сшыць. =

 

Вышэй за лоб не ходзяць вочы. =

 

У вар’ята штодня свята. =

 

І ігрушкі коцяцца недалёка ад гнілушкі. =

 

 

Ціхая свіння глыбока рыець. =

 

П’янаму і козы ў золаце. =

 

  1. Адгадайце загадкі:

Ані шпунта, ані дна – поўна бочачка віна.

Ішлі лесам, пяялі басам, няслі драўляны піражок з мясам.

Падае з гары, а б’е ўнізе.

У клубочку сем дзюрачак.

Ляціць, крычыць: кум, кум. А сядзець – кроў п’е.

Повен хлявец белых авец.

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат