Пра курсы
ГАРАДЫ :


31.03.2015
ТВОРЧАСЦЬ Конкурс трыялетаў

Трыялеты ад студэнтаў “Мова нанова-Магілёў”

Iryna Snapkova
Ці гэта цень “лася” Рыжкова?
Ці муркатанне ката Бродскага?
Залежнасць паэтычна-плоцкая..
Ці гэта цень “лася” Рыжкова?
Ў крыві нястача этанола,
Карціць паліць.. ўсё гэта праз каго?
Так, гэта цень “лася” Рыжкова
І муркатанне ката Бродскага.

Female Cochineal
ты была дзіўным сном. я прачнуўся адзін
у кватэры, дзе толькі што знікла надзея
ў шэрым горадзе шумных і брудных машын
ты была дзіўным сном. я прачнуўся адзін
шэры шум навакол растлумачвае дзе я
дажыраючы мой аб табе успамін
ты была дзіўным сном. я прачнуўся адзін
у кватэры, дзе толькі што знікла надзея

Julija Mierhiel
А на вуліцы вецер
Надышоў месяц люты,
Ува што Віталь Рыжкоў абуты?
А на вуліцы вецер
Надзявайце штаны-“парашуты”,
Халодны зімовы месяц трэці.
А на вуліцы вецер
Надышоў месяц люты.

Надзея Бацілава
Мая мама
З ціхім жалем гляджу на жыцця раку:
Мяне мама малую вядзе за руку.
Ды вось маму цяпер я вяду за руку…
З ціхім жалем гляджу на жыцця раку.

Дзеці сталыя, выраслі ўнукі ў яе.
Толькі сілаў па дому хадзіць не стае.
З ціхім жалем гляджу на жыцця раку:
Мяне мама малую вядзе за руку.

Валерыя Данілевіч
У нашым жыцці галоўнае – гэта маці,
А мы ўсё клянём уладу, лічым заробкі,
Спяшаемся і бяжым… Ненавідзім пробкі…
У нашым жыцці галоўнае – гэта маці…

Мы неяк не думаем пра незвароту кропку,
Зусім не бываем у роднай бацькоўскай хаце…
У нашым жыцці галоўнае – гэта маці,
А мы ўсё клянём уладу, лічым заробкі…

Марына Аўсейкова
Можа ў межах многа сцежак,
Можа ў межах ёсць жыццё,
А маё жыццё — над межай:
Я стаю высокай вежай
Над жыцця шляхоў сумежжы.
І другім то можа адкрыццё,
Што маё жыццё — над межай,
Па-над ёй маё жыццё.

Таня Даніленка
Гэта была цішыня, ай якой лёгка трэснуць патыліцы.
Бруд у галаве выстрайваецца ў выразную карціну.
Да моцнага болю сцятыя ад безнадзейнасці сківіцы,
Бо гэта была цішыня, ад якой лёгка трэснуць патыліцы.
А самае вясёлае – ведаеш: гэты боль не ўнімецца.
Смяешся, углядаючыся ў цемру цыгарэтнага дыму.
Гэта была цішыня, ай якой лёгка трэснуць патыліцы.
Бруд у галаве выстрайваецца ў выразную карціну…

Liza Nikicienka
У нас вялікая сям’я –
Два браты, сястра і я!
Разам мы гуляем добра,
У нас вялікая сям’я!
Мы разам марым і жывём
І ўжо мы хутка падрасцём!
У нас вялікая сям’я –
Два браты, сястра і я!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат