Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.10.2016
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Вымаўляй правільна

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Галосныя гукі:

  • А вымаўляецца пасля цвёрдых зычных на месцы ненаціскнога о, э, а (аканне): горача – гарачы, шэрсць – шарсцяны, шэпт – шаптаць. Выключэнне: словы іншамоўнага паходжання, дзе э не пераходзіць у а (жэтон, дэкада); словы са спалучэннямі ро, ло, рэ, дзе не пад націскам вымаўляецца і пішацца ы (блохі – блыха, хрэсьбіны – хрысціць, глотка – глыток, крошка – крышыць).
  • А вымаўляецца пасля мяккіх зычных (т.зв. арфаграфічнае я) на месцы о, э (арфаграфічнае ё, е) у першым складзе перад націскам (яканне): цецерукі – цецяру́к, Сцепаніда – Сцяпа́н, зеленаваты – зялёны. Выключэнне: словы іншамоўнага паходжання (кефір, бетон, сезон). Прыназоўнік без і часціца не вымаўляюцца з яканнем, калі стаяць перад словам, што пачынаецца з націскнога склада: бяз ма́ці, ня трэ́ба.
  • І ў пачатку слова, пасля галоснай або апострафа звычайна вымаўляецца з прыстаўным й: да йіх, за Йіванам. Выключэнне: й не вымаўляецца перад прыстаўным і, а таксама ў запазычаных словах: імчаць, ільняны, інстытут. Пасля зычных і вымаўляецца як ы: з ымі, ад Ывана.

Зычныя гукі:

  • Г вымаўляецца фрыкатыўна, працяжна, пры аглушэнні перходзіць у х: лёгкі — лёхкі. Выключэнне: г вымаўляецца як выбухны ў некаторых запазычаннях: гузік, ганак, гонта, нягеглы, газа, швагер, гвалт, гарнец.
  • Зацвярдзелыя зычныя ж, ш, ч, дж, р, ц вымаўляюцца заўсёды цвёрда.
  • Д і т пры змякчэнні вымаўляюцца як дз’ і ц’ з невялікім адценнем шапялявасці (дзеканне і цеканне): два – дз’ве, цвёрды.
  • Дж, дз’, дз вымаўляюцца як адзін злітны не­па­дзель­ны гук: сяджу, дзесці, пэндзаль. Выключэнне: на сутыку марфем вымаўляюцца раздзельна: ад-зняць, ад-жаць).
  • Падоўжаныя зычныя гукі вымаўляюцца як адзін доўгі гук: палоззе, разводдзе. Выключэнне: на сутыку марфем гукі вымаўляюцца раздзельна: раз-званіць.
  • Гукі з і с перад іншымі мяккімі зычнымі вымаўляюцца мякка (асіміляцыйная мяккасць): без(ь)зямельны, з(ь)мес(ь)ці. Прычым з’ і с’ у нашай мове больш мяккія, чым, напрыклад, у рускай (вымаўляюцца нават з адценнем шапялявасці), але менш мяккія, чым у польскай. Не адбываецца асімілятыўная мяккасць пасля мяккіх г’, к’, х’: раскіс, згінуў.

Спалучэнні гукаў:

  • Звонкія зычныя перад глухімі вымаўляюцца як глухія (аглушэнне): казка — каска, легчы — лехчы.
  • Глухія зычныя перад звонкімі вымаўляюцца як звонкія (азванчэнне): малацьба -маладзьба, касьба — казьба.
  • Спалучэнні тр, др у словах кшталту кіламетр, літр вымаўляюцца як тар, дар: кіламетар, літар.
  • Шыпячыя зычныя пры вымаўленні прыпадабняюцца да свісцячых: на лыжцы — на лысцы, апранаешся – апранаесся.
  • Свісцячыя зычныя прыпадабняюцца да шыпячых: сшытак — шшытак, бесчалавечны – бешчалавечны.
  • Спалучэнні дц, тц, чц вымаўляюцца як доўгі цц: у лодцы — у лоццы, на рэчцы – на рэццы.
  • Спалучэнні дч, тч вымаўляюцца як доўгі чч: лётчык – як лёччык, выкладчык – як выклаччык.
  • Спрашчэнне груп зычных, калі спалучэнні зс, гс, жс, шс, сц вымаўляюцца як с: французскі – францускі, чэшскі – чэскі, брэсцкі – брэскі.
  • Спалучэнне дс вмаўляецца як ц: гарадскі – як гарацкі.
  • Спалучэнне чн пры вымаўленні захоўваецца: яечня, смачна.

 

Заданне:

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Запішыце паводле афіцыйнага правапісу словы, якія вымаўляюцца наступным чынам:

Ірланцкі – *ірландскі

Жжыць – *зжыць

Узьлёт – *узлёт

Пры йіх – *пры іх

На паліццы – *на палічцы

Бяз нас – *без нас

Пераклаччык – *перакладчык

Метар – *метр

Ручнік – *ручнік

Ня варта – *не варта

Пяшчаны – *пясчаны

Нозьбіт – *носьбіт

У дзесцы – *у дзежцы

Аччай – *адчай

Нясьвіскі – *нясвіжскі

Завацкі – *завадскі

Зьбіраесься – *збіраешся

Пакашчык – *паказчык

Латыскі – *латышскі

Шчасце – *шчасце

Рашчоска – *расчоска

Асьцерагаесься – *асцерагаешся

Ежджу – *езджу

Шчарсьцьвелы – *счарсцвелы

Міністар – *міністр

Галанцкі – *галандскі

Дошч – *дождж

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат