Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.10.2016
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Словаўтваральныя мадэлі прыметнікаў

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Уласнабеларускія прыметнікі

Найбольш прадуктыўныя мадэлі ўтвараюцца пры дапамозе наступных суфіксаў, што далучаюцца да словаўтваральнай асновы:

  • –н- (зямны, рачны, лясны)
  • –ан-/-ян- (шкляны, саламяны, аржаны)
  • –ав-/-ов- (арэхавы, бураковы, вясковы)

Радзей прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў:

  • –ск- (гарадскі, палескі, марскі)
  • –к- (ядкі, трапяткі, гаваркі)
  • –л- (былы, гнілы, жылы – раней былі дзеепрыметікамі)

 

У сучаснай  беларускай мове некаторыя прыметнікі з рознымі суфіксамі з’яўляюцца словаўтваральнымі сінонімамі і могуць узаемазамяняцца ў тым самым кантэксце: зімні і зімовы, вясенні і веснавы, сірочы і сіроцкі і пад. Аднак часам пры дапамозе розных суфіксаў, якія далучаюцца да той самай словаўтваральнай асновы, могуць утварацца паранімічныя прыметнікі: жаночы (які мае адносіны да жанчыны; які належыць жанчыне; прызначаны для жанчын) і жаноцкі (характэрны для жанчыны; пяшчотны, ласкавы, прывабны); суседні (які знаходзіцца, размяшчаецца побач, паблізу, па суседству) і суседскі (які мае адносіны да суседа, належыць яму); водны (які маё адносіны да вады, звязаны з вадою), вадзяны (1. які мае адносіны да вады, утвораны з вады; 2. які жыве, расце, існуе ў вадзе) і вадзяністы (1. які ўтрымлівае лішкі вады, вільгаці; 2. слаба афарбаваны, бясколерны, бялёсы, падобны на ваду).

 

Прыметнікі, што паходзяць ад іншамоўных назоўнікаў

Утвараюцца найчасцей пры дапамозе наступных суфіксаў:

  1. –н-
  • Пры ўтварэнні ад іншамоўных назоўнікаў на –цыя: асіміляцыйны, адміністрацыйны, канстытуцыйны. Гэта норма часта парушаецца пад уплывам рускай мовы, калі замест суфікса –н- ужываюцца –тыўн- або –цыённ- (асімілятыўны, адміністратыўны, канстытуцыённы). Відавочна з’ўляецца вынікам русіфікацыі.
  • Для замены нетыповых складаных суфіксаў –іяльн-, –янальн-, -уальн-, якія таксама прыйшлі з рускай (дарэчы, таксама могуць замяняцца суфіксамі -ав-/-ов-, пра якія ніжэй): эмацыйны замест эмацыянальны, экватарны замест экватарыяльны, кантэкставы замест кантэкстуальны.
  1. -ав-/-ов-
  • Могуць у некаторых выпадках быць больш пажаданым за суфікс –н- (напрыклад, для таго, каб пазбегчы немілагучнасці, выкліканай збегам зычных): рэзервовы замест рэзервны, патэнтавы замест патэнтны, рынкавы замест рыначны.
  • Таксама ў тэрміналогіі часта замяняюць не тыповы для нашай мовы суфікс –енн-: фірмавы замест фірменны, вахтавы замест вахценны, плазмавы замест плазменны.
  • Выцясняюць і суфіксы –озн-/-ёзн-, якія патрапілі ў нашу мову з запазычанымі праз рускую мову тэрмінамі і з’яўляюцца для нас не характэрнымі: гангрэнавы замест гангрэнозны, экзэмавы замест экзэматозны.
  • Замяняюць суфіксы –чат-/-ат-, тыповыя для рускай мадэлі ўтварэння прыметнікаў: палавінкавы замест палавінчаты, створкавы замест створчаты, грабянцовы замест грабенчаты.

Такім чынам, хоць прыметнікі з суфіксамі -ав-/-ов- і з’яўляюцца больш пажаданымі ў нашай мове, аднак іх варыянты з іншымі суфіксамі таксама працягваюць ужывацца паралельна.

  1. –ійн-/-ыйн- ужываюцца паралельна з суфіксамі –іўн-/-ыўн- і ў апошні час пачынаюць іх цясніць: канверсійны замест канверсійны, дэпрэсійны замест дэпрэсіўны, экспансійны замест экспансіўны. Дарэчы, суфіксы –іўн-/-ыўн- могуць таксама замяняцца вышэй названымі суфіксамі -ав-/-ов- : імпульсавы замест імпульсіўны, спартовы замест спартыўны.

 

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Утварыце адзін або некалькі прыметнікаў ад наступных назоўнікаў:

Пігмент – *пігментавы (пігментны)

Рэвізія – *рэвізійны

Дэдукцыя – *дэдукцыйны

Акумуляцыя – *акумуляцыйны

Гарантыя – *гарантыйны

Камунікацыя – *камунікацыйны

Акула – *акулавы

Івасі – *івасёвы

Баланс – *балансавы

Ілюстрацыя — *ілюстрацыйны

Піраміда – *пірамідавы, пірамідны

Спекуляцыя – *спекуляцыйны

Балота – *балотны і балоцісты

Форма – *формавы (форменны)

5 тамоў – *пяцітамовы (пяцітомны)

Барока – *барокавы (барочны)

Станцыя – *станцыйны

Канспірацыя – *канспірацыйны

Дысперсія – *дысперсійны (дысперсіўны)

Дыямент – *дыяментны (дыяментны)

Нерв – *нервовы (нервны)

Фрагмент – *фрагментавы (фрагментарны)

Настрой – *настраёвы

Паводзіны – *паводзінавы (паводзінны)

Бронх – *бронхавы

Казарма – *казармавы (казарменны)

Жалюзі – *жалюзійны

Костка/ косць – *кастлявы (схуднелы, высахлы, з выступаючымі касцямі; сухарлявы);  касцявы (косны) (які мае адносіны да косці; з касцей); касцяны (1. выраблены з косці; 2. атрыманы, здабыты з касцей жывёлы);  касцісты (з шырокімі, буйнымі касцямі, якія прыметна выступаюць; 2. з мноствам дробных касцей (звычайна пра рыбу); косны (1. схільны да ўсяго звыклага; неўспрымальны да новага, перадавога; адсталы).

<>

Krok

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат