Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.08.2015
Тэкстыль: традыцыя, сучаснасць. Elen Carotte у “Краме Ц”

Вытворцы традыцыйнага і стылізаванага адзення майстэрні Elen Carottе завітаюць у “Краму Ц” на чарговы гістарычны аўторак.

qwe

Elen Carotte – гэта лінейка вопраткі, якая імкнецца захаваць традыцыі беларускага народнага строю, даўшы яму жыццёвы імпульс у сучасным свеце. 
Адзенне майстэрні выканана з лёну высокай якасці, вышыўка максімальна набліжана да рэгіянальных узораў, захоўвае асноўныя рысы, характэрныя для знешняга выгляду беларускай кашулі. Разам з тым, крой адаптаваны да сучаснага адзення, гэта зроблена свядома, каб даць магчымасць спажыўцу карыстацца зручнай вопраткай у паўсядзёнцы.

Fm1Z3znelyY

На сустрэчы ў аўторак вытворцы майстэрні Elen Carotte абяцаюць расказаць слухачам пра строі, арнамент, вышыўку на адзенні, падзяліцца меркаваннем наконт інтэграцыі традыцый ў сучаснасць, а таксама прэзентаваць у горадзе над Нёманам некаторыя мадэлі свайго вырабу, у тым ліку і доўгачаканую школьную форму для маладых беларусаў.

11037461_1457011854591606_5325403303279816585_n

4 жніўня, 18:00.

“Крама Ц” (Гародня, вул.Вялікая Траецкая, 16)

Уваход — вольная падзяка ў капялюш.

Падрабязнасці па тэлефоне 8 (033) 623 26 16 (Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”).


Гандлёва-культурная прастора  «Крама Ц» — гэта праект, што яднае тры крамы пад адным дахам;

- месца, у якім можна прыемна і з карысцю для сябе адпачыць  за кубкам духмянай кавы, папрацаваць ва ўтульнай атмасферы, пастасавацца з зычлівымі людзьмі.  Месца, дзе жывуць беларускія традыцыі.

- гэта сувеніры і карысныя для жыцця рэчы ручнога вырабу з натуральных матэрыялаў, настольныя гульні, экалагічная мэбля з масіву;

- гэта адукацыйныя лекцыі і сустрэчы з цікавымі людзьмі, гульнятэкі і турніры настольных гульняў, майстар-класы па рамёствах, кіна-пятніцы і цёплая хатняя атмасфера з кубкам гарбаты або кавы.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат