Пра курсы
ГАРАДЫ :


06.05.2015
СЛОЎНІК Здароўе

word70 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

Лякарня, шпіталь, бальніца – установа для стацыянарнага лячэння хворых (раённая, абласная). Шпіталь жа – лячэбная ўстанова або бальніца, звычайна вайсковая.

Мне баліць … (а не “ў мяне баліць”!)

Высокі (нізкі) ціск

Харчовае атручанне – хвароба ў выніку ўздзеяння на арганізм прадуктаў харчавання (атруціцца грыбамі, атруціцца гарэлкай).

Страўнік – орган стрававання чалавека і жывёл. || прыметнік: страўнікавы.

Крывацёк – выцяканне крыві з крывяносных сасудаў (унутраны крывацёк).

Боль, моцны боль (мужчынскі род!)

Прышчэпка (ад нейкай хваробы), прышчапіць – увесці ў арганізм вакцыну для папярэджвання ці вылечвання якой-небудзь хваробы (прышчапіць воспу).

Апёк

Бяссонне, бяссонніца – нездаровая адсутнасць сну або парушэнне сну (мучыцца бяссонніцай).

Запаленне лёгкіх

Страсенне (мазгоў)

Страціць прытомнасць

Сухоты – тое, што і туберкулёз.

Скронь –  бакавая частка чэрапа ад вуха да лобнай косці. || прыметнік: скроневы.

Сківіца – кожная з дзвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы.

Спіна (націск на “і”)

Мачавік, мачавы пухір

Каса (селязёнка)

Нырка

Скура, пазногці (пазногаць)

Цягліца – тое, што і мышца. || прыметнік: цяглічны.

Цяжарнасць (яна цяжарная, яна чакае дзіця)

Мыліцы, кіёк

Інвалідны вазок ( каляска)

Болепатольны сродак

Мяне калоціць; мяне ванітуе; мне млосна

Прымаць лекі да (пасля) яды (бо ежа – гэта што ямо, а яда – сам працэс).

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат