Пра курсы
ГАРАДЫ :


21.11.2015
СЛОЎНІК Вяселле
word70 СЦЯГНУЦЬ СЛОЎНІК
powerpoint70 СЦЯГНУЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ

Cвята, вяселле, хрэсьбіны, юбілей, уваходзіны (наваселле)

Гадавіна – юбілей з нагоды дня нараджэння. Напрыклад: пяцідзесяцігоддзе.

Угодкі – юбілей сумнай падзеі, часцей пахавання і смерці. Не блытайце: угодкі вяселля быць не могуць!

Заручыны (рус. помолвка) – тое, што папярэднічае вяселлю.

Пасаг (рус. приданое) – тое, што даюць бацькі маладой.

Словаў “калым”, “тамада”, традыцыі “скрадання” – няма і не было! Не псуйце вяселле і мову.

Вядоўца, канферанс’е, маршалак (згодна старажытным традыцыям) – не тамада!

Музыкі (музыканты на свяце)

Маладыя, малады і маладая (не жаніх і нявеста – такіх словаў у мове няма!)

Сведкі, дружкі, асістэнты (не свідзецелі). Найбольш правільна – “дружка”. Напрыклад: “Дамо слова дружцы нашай маладой!”

Сваты, хросныя, бацькі, госці, застолле, бяседа. Важна правільна называць публіку: не “радня”, а “сваякі”. Напрыклад: “Сваякі з боку маладой, сваякі з боку маладога”

 

Звароты:

Спадарства, панове, шаноўная грамада, паважаныя госці. Але ніякіх “таварышаў”, “гаспод”, “жэншчын” і “мужчын” і тым больш “людзей”. Не называйце прысутных у зале паводле віду :)

Васпан, вашамосць, пан, пані, спадар, спадарыня – вось годныя звароты на мове пад час свята!

 

Стрыечныя. Важна правільна казаць: стрыечная сястра, стрыечны брат, брат у трэцяй стрэчы, сястра ў трэцяй стрэчы. Няма – “дваюрадны”, “траюрадны”.

Шлюб (пабрацца шлюбам ці ажаніцца з – не ажаніцца на (!) – важна казаць правільна: напрыклад: “я пабраўся з Ганнай”. “Я ажаніўся з Ганнай” ці ”узяў шлюб”. Няма слова “брак”.

 

Посуд:

Келіх, чарка, келішак, шклянка, куфаль. Няма “бакал” і “румка”. Прыклады: “Падымайма келіхі!” ці “Наліце чарачкі!” Прымаўка ад аўтара: “У келішак не нацэдзіш лішак!” Келіх – віно ці шампанскае, куфаль – піва, чарка – гарэлка.

Сподак (ніякіх “блюдзечкаў”), абрус (ніякіх “скацерцяў”)

 

Пярсцёнак (заручальны). Не “кальцо”, як варыянт – “жуковіна”.

Бацькоўскае дабраславенне (згода) (рус. родительское согласие), “дабраславіць на шлюб”, “дабраславіць абразам” (благословить иконой) – не благаславенне, бо “блага” = “кепска”!

Вэлюм (фата). Напрыклад, радок з песні: “Ой, косы, косы вы мае, мала служылі вы ў мяне. Болей служыць не будзеце, пад белы вэлюм пойдзеце…”.

Строй (касцюм). Напрыклад: “малады быў у прыгожым строі”, “маладая была надта пекная ў сваім строі”.

Пасаваць (рус. подходить). Напрыклад: “вам пасуе гальштук”, “сведцы пасавала ўсмешка”.

Мятлік (рус. бабочка), абцас (рус. каблук). Напрыклад: “пазбіваць абцасы” (танчыць ад душы)

 

Тосты і іншае:

Калі вам дужа хочацца прамовіць усюдыіснае “Совет да любовь”, перакладайце як “Згоды ды каханьня”, “Счастья вам” – “Няхай шчасціць!”, шарыкаўскае “Желаю, чтобы все!” – варта перакласці як “Будзьма!”. “Віват” замест “Ура”: мэтазгодна завяршаць прамову (тост) не “Ура маладым”, а “Віват маладым!” (згодна шляхецкай традыцыі).

Слоўнік склаў Усевалад Сцебурака.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат