Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.05.2015
СЛОЎНІК Слэнг

powerpoint70 СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

Аблэўх, аплэўх, афэлак, калдыр – так сабе чалавекАвой!/ Авохці мне! – кліч незадавальнення

АпігУжыць -выпіць залпам і шмат

АтайбавАцца — абжыцца

АчмурЭў?/Сапсеў суздром? – ты звар’яцеў?

Бабздыр! – бабнік

Боўдзіла!/Ёлупень!/Тупак!/Даўбак! – глупы чалавек

Возьмеце ў сябрыну? – прымеце ў кампанію?

Гамон! – кліч экзістэнцыйнага канца

Грошы/капейчына ё? — Ні каліва (галяк)

Гэй, кудлаты! Абрэж свае петлахі!

Дапетрыў? – дадумаў нарэшце?

Дзяк/Дзякі

Добра набубеніўся – на падпітку

Естухны хачу, халера! – выражэнне скрайняга голаду

Запальнічкі ня будзе? – спроба пазнаёміцца (гл. Сяльмашаўскі слоўнік)

Зацерабіла – ступень вышэйшай перагрузкі чалавека
Чмурэю ўшчэнт! – вышэйшае задавальненне чымсьціЗдароў, хватан/хватане! – прывітанне, чалавек!
Здароўкі! Прыветос!
Бадзялка – “вандроўка” (ад бадзяцца)Барузьдзіць – казаць невыразна, сабе пад нос

Будзеш як вялікі Паца-Ваца – будзеш важным, знакамітым і паважаным у тутэйшых краях чалавекам

Бядуля – няўдача

Валэндацца — бадзяцца, нічога не рабіць

Гарбець — старанна нешта рабіць

Далькажык  — мабільны тэлефон (“далёка казаць”)

Ёлупень

Зара —  зараз

Заўзець, заўзятар – літ. “балельшчык” (заўзяты + аматар)

З’ехаць з глузду, крэйзануцца – звар’яцець

Каб ты спрогся! – пажаданне хутчэйшага скону злоснай асобе

Колькі часу ўбайдосілі! – колькі часу занялі!
Пярун/кадук яго ведае! – чорт яго ведае!
Рыхтык! – дакладна, у самую кропку
Сьлімак! – слабы, кволы чалавек (таксама выкарыстоўваецца для азначэння значыка @ у інтэрнэце)
Торкнула – калі штосьці вельмі добра зайшло
Трасца табе ў бок! Каб цябе качкі заклявалі! – варыяцыі лёгкага праклёну
Файна! /Строма!/ Вароча! – выражэнне захаплення і крутасці
Фэйс, пыса, табло, рыла, грызла, зяпа, пятак – азначэнні твару
Хавайся ў бульбу! – вышэйшы ўзровень небяспекі ў беларусаў
Карузьлік  — дробны чалавек, гном, ліліпутЛатруга – лянівы чалавек

Мяне дрэнчыць! – мяне калбасіць!

Набрыдзь  — розныя прыхадні, свалата

Навалач  — чужынцы (напрыклад з іншага раёну)

Ніштавата – нядрэнна, амаль добра, соў-соў

Паратунка – хуткая дапамога

Прышпільны – прыкольны

Пупок — эгаіст
Гундос, гундосіць – ныцік, ныць
Пяршак, першакі – першакурснікі (і тое, чым бавяць час у вёсцы)

Воз — тачка
Веча – тусоўка, вечарына
Выёўзывацца — выпендрывацца
Вылузвацца – выпендрывацца, выкручвацца

Задзяўб(с)ці – дастаць каго-небудзь
Зубрач — батанік
Дзяк, дзёк, шчырдзяк — дзякуй
Чухня – нецікавая з’ява/рэч, лухта
Плямкаць – несці абы-што (інфармацыйна)

Сябрук — сябар
Падабайка – “лайк”

Журбінка – “пічалька”

Лухта – неважная інфармацыя, спам

Скуль — адкуль

Смаркач/ка – малы, недасведчаны чалавек

Сябро – чувак, чэл

Даўбешка – глупы чалавек

Халера! Карачýн!/Халэмус! – вокліч незадавальнення, вызначэння канца (экзістэнцыйнага)

Хеўра — банда

Ачмурэць! – афігець! Нічога сабе!

Заторкніся! – перастань размаўляць!

Здыхлік няўміручы – Кашчэй бессмяротны

Кіжлун – няўклюдны, непаваротлівы чалавек, тормаз

Не пераймацца, не парыцца, не заганяцца – не браць да галавы асабліва

Тэліць – тэлефанаваць

Хвацкі(-ая) мужык/кабета! – класны чэл / дзяўчына

Хрэн табе ў вочы! – анічога табе не дастанецца!

Целяпацца – швэндацца без нейкай прычыны, завісаць дзесьці

Шкандыбаць – кульгаць, ляніва ісці

Што за фацэт, га? – што за чувак, га?

Я фунджý! – я спансую

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат