Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.03.2015
СЛОЎНІК. Раслінны свет

СЛОЎНІК. Раслінны свет

У нашай мове, у народных гаворках багата сінонімаў для розных раслінаў, што маюць розную эмацыйна-экспрэсіўную афарбоўку і належаць да розных стыляў і сфер ужывання. Напрыклад: трыпутнік (рус. подорожник) – прыдарожнік, бабка, серпарэзнік, міжперсніца; лотаць (рус. калужница) – лопух, нюнькі, бабоўнік, жаўтушнік, мядзведжая лапка; гарлачык (рус. кувшинка) – лілея, калітка, булдаўка, вадзяніца, макаўка, гладышыкі, бубенчыкі, куўшынкі; купальнік – буквіца, гарнік, касцян, пералёт; дзядоўнік (рус. репейник) – лопух, лапушнік, рапей, брылі, калюгі, ранік і інш. Як бачым, шмат якія расліны з вялікім, разляпістым лісцем могуць звацца папросту лопухамі. Там можна назваць і лісце дзядоўніку, і водных раслінаў-лотацяў, і нават гарбузоў.
Пад вокнамі хатаў квітнеюць духмяны бэз (рус. сирень), язмін (рус. жасмин), у палісадніках – настуркі (рус. настурция), вяргіні (рус. георгины), півоні (рус. пионы).

Агарод
Ад вясны пачынае пладзіць агарод. Першымі з-пад снегу вылазяць шпарагі (спаржа). Шпарага — з яе карнявішча развіваюцца сцябліны з мноствам тонкіх зялёных галінак; плод – чырвоная ягада памерам з гарошыну. Сёння яе росцяць пад вокнамі хатаў найперш як дэкаратыўную расліну. А былі ж шпарагі звычайнаю закускаю да вінаў на шляхецкіх сталах…
Каштоўная агароднінная культура – сельдэрэй (салера) (рус. сельдерей), чыё лісце выкарыстоўваем у свежым выглядзе, а карняплоды – ва ўсялякім. Яе шануюць і ў нашай народнай медыцыне.
Шпінат (рус. шпинат), што цяпер зноў становіцца папулярнай гароднінай, каляндра (рус. кориандр), чые насенне мы бачым на “барадзінскім” хлебе, а яго зяленіва ў нас цяпер упарта называюць па-турэцку кінзою. Кмен (рус. тмин) ды кроп (рус. укроп), без якіх не абыходзіцца ніводзін гародчык….
У садах нашых ёсць калючыя кусты з любімымі ягадамі – парэчкі(рус. смородина), агрэст (рус. крыжовник) ды ажыны (рус. ежевика).

А пойдзем у поле!
У полі, апроч культурнае збажыны, на пустках ды па лагчынах багата ўсялякіх раслінаў. Там, дзе колісь быў пажар, ці проста палілі вогнішчы, палымнеюць ружовымі кветкамі выскія сцяблюкіскрыпеню (рус. иван-чай). Паўсюдна ў нашых палях сустрэнем розных відаў рамонкі (рус. ромашки) ды валошкі, якіх таксама завуць і васількамі. Красуе ўсё лета канюшына (рус. клевер), з якое самае каштоўнае сена. Аж настолькі каштоўнае, штоканюшынка патрапіла нават на цяперашні герб Рэспублікі Беларусь. Тамсама, у палях, расце і лубін (рус. люпин), розныя гатункі якога сеюць на сілас і яны паўсюдна патрапілі ў дзікую прыроду. Пры дарозе ўбачым тут лекавыя зёлкі — горкі палын(рус. полынь), пяць відаў трыпутніку (рус. подорожник), чыё лісце гоіць раны, сіняквет (рус. синяк), якім лечаць укусы змеяў, падбел (рус. мать-и-мачеха) з жоўценькімі кветачкамі, падобнымі да дзьмухаўцоў (рус. одуванчик), якіх у нас поўна і ў горадзе. Па пустках безліч розных раслінаў — дурнап’ян (рус. дурман), зоркаўка (рус. звездчатка), свінакроп (рус. торица), зяльборнік(рус. ширица голубоватая), падбурачнік (рус. амарант), залозніца (рус. норичник), на сухіх мясцінах — дужыя сцеблюкідзіванны (рус. коровяк).

Лес
Па-над рэчкаю стяць дрэвы алешыны (рус. ольха), або шапацяць пахілёныя вербы. А за імі —на ўскрайку лесу, расце рознаехмыззё ды вербалоз (рус. ивняк). А далей, у нетрах – самыя розныя дрэвы, кустоўе ды травы. З дрэваў: яліны, хвоі, паклён(рус. татарский клён), ясакар (рус. черный тополь), зрэдзьчас – явары (рус. белый клён) ды лістоўніцы, глог (рус. боярышник),чые ягады надаюцца шырока ў медыцыне ды народнай кухні, ядловец (рус. можжевельник), без якога не зробіш добрае вяндліны, ляшчына, як у нас завуць арэшнік, ды шыпшына (рус. шиповник), якіх у нашых лясах 5 дзікіх відаў.
Між розных папарацяў квітнее багата ўсялякіх раслінаў. Лясныя кветкі – ворлікі (рус. водосбор), яны ж аквілегія або вадазбор,касачы (рус. ирисы), кураслеп (рус. ветреница), а на Купалле распускаюцца кветкі святаянніка. Святаянік (рус. зверобой), як ікрываўнік (рус. тысячелистник) – важныя зёлкі ў нашай народнай медыцыне. Траваў лясных таксама не пералічыць:снітка (рус. сныть), багун (рус. богульник), баркун (рус. донник), атрутны блёкат (рус. белена) ды нават смяротна небяспечныя цыкута, або віхаг шалей (рус. вёх ядовитый), а таксама балігалоў (рус. омег, болиголов). Калі не ведаеце пэўна, што за трава, то лепей не кранайце яе. Гэтаксама, як і грыбы. Ну, які ж лес без грыбоў? Іх у нас таксама багата, ажно 1000 відаў: асавік, абабак, лісіцы, які месамі завуць вавярушкамі, дзікія шампіньёны – парасонікі, грузды, маслюкі, а на пяньках – апенькі.
На палянах можам убіцца ў ягаднікі ды назбіраць смачныхсуніцаў (рус. земляника), брусніцаў або пры балаціне – буякоў (рус. голубика), што ў народзе завуць і дурніцамі з-за вялікае колькасці эфірных алеяў, а за імі ўжо, калі надыходзіць восень – іжуравіны (рус. клюква). Калі мінае лета, на ўскрайку зацвітаюцьверасы (рус. вереск), чый пах апяяны ў песнях ды даў назву першаму месяцу восені.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат