Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.05.2015
СЛОЎНІК Пчалярства

word70 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

Кароткі тэрміналагічны слоўнік, складзены па кнізе У.С. Гуркова і С.Ф. Цярохіна “Радавод сонечнага племені”

Аблёт – першы вясенні вылет пчол.

Астроўкі (астрова, астроў) – ствол елкі з коратка абсечанымі галінамі, па якіх узбіраліся на падкур.

Бароўкі – парода лясных пчол.

Бонда – частаванне мёдам сваякоў, суседзяў і мінакоў падчас мёдазбору.

Бортнік – пчаляр, які займаўся развядзеннем пчол у борцях.

Борць – наз., ж. р, выдзеўбанае ў дрэве гняздо для пчол, дрэва з борцю.  Вулей у калодзе або ў дупле дрэва.

Вафельніца – машынка для вырабу штучнай вашчыны.

Вашчына – пустыя пчаліныя соты, неачышчаны воск.

Гарнец –адзінка вымярэння сыпучых і рэдкіх прадуктаў, роўная 3,28 літра.

Гняздо – месца ў вулеі, дзе жывуць пчолы.

Дымар (дымакур, курадым, куродым, курадымка, падкурачка) – прыстасаванне з мяшэчкам для абкурвання пчол.

Знаменаваць – высякаць на ствале бортнага дрэва знамя гаспадара борці.

Знамя  (кляймо, знак, герб) – метка на ствале дрэва, якая пацвярджае прыналежнасць борці канкрэтнаму ўласніку.

Казёл (хобат) – частка лезіва з ядлоўцу ці бярозы-чачоткі.

Кузароб – бяроставы ці лубяны чарпачок для збірання рою.

Матка –пчаліная самка, гаспадыня вулля.

Матка (каралева) – бортнае дрэва з трыма і больш дрэвамі.

Пасека - месца пастаяннага размяшчэння вуллёў.

Пасечнік – пчаляр, які займаецца развядзеннем пчол на пасецы (у вуллях, якія знаходзяцца на зямлі).

Пчаляр - чалавек, які займаецца развядзеннем пчол у борцях, калодах і вуллях.

Рой – частка пчол, па сваёй волі адлучаная ад мацярынскай сям’і, што вылецела ў пошуках новага жытла.

Ячэйка – асобная клетачка ў сотах.

Кадоўб, кадоўбчык, ліпечня – старажытныя адзінкі вымярэньня мёду й назвы посуду для яго захоўвання.

Пчаладзёр – чалавек, які краў мёд.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат