Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.11.2015
СЛОЎНІК Паляванне

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Паляўнічы – той, хто займаецца паляваннем.

Паляванне – пошук і пераслед дзікіх звяроў і птушак з мэтаю іх здабычы, дзеля футра, дзічыны і г.д. У сярэднявеччы вылучалі ло́вы – паляванне без кідальнай зброі.

Рисунок1

Сегалетка – маладняк рыбы, звера гэтага года (сего лета).

Браканьерства – незаконныя дзеянні па здабычы ці знішчэнні дзікіх жывёлаў, вырубцы лесу з парушэннем устаноўленых забарон. Да браканьерства адносяцца: паляванне ў забароненых месцах ці забароненымі прыладамі, паяванне ў забароненую пару года ці без спецыяльнага дазволу; паляванне на жывелаў, занесеных у Чырвоную кнігу; перавышэнне нормаў адстрэлу, разбурэнне гнёздаў, нораў і інш.

Пастка – прыстасаванне для лоўлі каго-небудзь ці чаго-небудзь.

Ружжо/стрэльба – ручная агнястрэльная зброя з доўгім ненаразным (у адрозненне ад вінтоўкі) ствалом.

oruzhie-ruzhe-makro

Дубальтоўка – размоўнае слова. Паляўнічая стрэльба з двума стваламі; двухстволка. Дзядзька Максім пачапіў на плячо добрую тульскую дубальтоўку, а мне пазычыў старэнькую аднаствольную стрэльбу.

Загоншчык – удзельнік аблавы, які разам з іншымі гоніць звера на паляўнічых. Загоншчык павінен вельмі добра ведаць месца палявання, напрамак загону і размяшчэнне ліній стралкоў. Загоншчыкам забараняецца знаходзіцца ў акладзе з зараджаным ружжом, забараняецца страляць у жывёлаў, за выключэннем выпадкаў, калі адзін ці двое паляўнічых праследуюць раненага звера, а таксама пры паляванні на ваўкоў, рысяў, кабаноў, калі загоншчыкам з’яўляецца толькі адзін паляўнічы з сабакамі. У гэтым выпадку загоншчык павінен добра ведаць аклад і размяшчэнне ліній стралкоў. Загоншчыкі ідуць тым часам на супрацьлеглы край пералеска і ўваходзяць з таго боку на ўчастак, абцягнуты вяроўкай з флажкамі.

i_007

Аклад – тэрыторыя, на якой ажыццяўляецца загон.

Стаць на нумар. На калектыўным паляванні месца стралка пазначаецца адмысловым знакам — “нумарам”. Пры ўтыканні ў зямлю нумарнога калка шляхам нахілення яго налева ці направа паказваецца кірунак перасоўвання паляўнічых пасля заканчэння загону па спецыяльным сігнале кіраўніка палявання. Забараняецца ставіць паляўнічага “на нумар” у месцы, дзе характар лесу не дапушчае стральбу ў дазволеных кірунках.

Катэгарычна забараняецца паляўнічым самавольна мяняцца нумарамі, змяняць месца стаянкі ці сыходзіць з нумара, не дачакаўшыся сігналу заканчэння загону. Для зручнасці стральбы паляўнічаму дазваляецца перамясціцца з нумара на некалькі крокаў направа ці налева.

Трафей – рэчы, здабыча як сведчанне або вынік перамогі, поспеху ў якой-небудзь галіне.

Таксідэрмія – спосаб вырабу пудзілаў жывёлаў, асновай пры якім з’яўляецца шкура жывёлы. Яна нацягваецца на нейкую аснову, а паражніна (полость) усярэдзіне набіваецца напаўняльнікам. Сучасная таксідэрмія выкарыстоўвае “манекены” (унутраную аснову з пенаполіўрэтана з анатамічным захаваннем прапорцый усіх частак цела і аб’ёму мышцаў). Таксідэрмія ўжываецца для выраба музейных экспанатаў, а таксама для захавання паляўнічых трафеяў.

Патрон – гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам. Шура адцягнуў затвор, загнаў патрон у канал ствала.

Патроннік – задняя частка канала ствала ў агнястрэльнай зброі, куды ўкладваюць патрон. Рабінка, апасаючыся нямецкай пагоні, зняў з плеч карабін. Загнаў патрон у патроннік.

Ганчак (гончы) – паляўнічы сабака, прывучаны гнаць звера. Недалёка, кварталы за два, нечакана заенчыў ганчак: натрапіў на звера. Заходзячыся ў яхканні, ганчакі амаль даганялі беляка.

113hubert

Святы Губерт – святы, біскуп Льежскі, сын Бертрана, герцага Гіенскага. Памёр у 727 г. Лічыцца заступнікам паляўнічых, а епітрахіль яго, па народным вераванні, – самы дзейсны сродак супраць укусу шалёных сабак. Некаторы час жыў пры двары франкскага караля Тэадорыха III, потым пры двары Піпіна, адкуль яго прагналі за разгульны лад жыцця. А неўзабаве ён становіцца біскупам Льежа. Пра гэту сапраўды цудоўную метамарфозу існуе наступная легенда. Будучы аматарам палявання, Губерт аднойчы ўбачыў аленя з зіхатлівым крыжом паміж рогамі, які прыгожа  стаяў сярод дрэў. Здзіўлены паляўнічы патлумачыў гэта як знак і з тых часоў стаў прыкладным хрысціянінам, раздаў усю сваю маёмасць бедным, і, больш таго, зрабіў духоўную кар’еру. Пасля яго смерці ў 727 г. Губерта ўзвялі ў ранг святых. На Захадзе Святы Губерт з сярэднявечнага часу шанаваўся як заступнік палявання і жывёлаў, асабліва сабак. На гэтай падставе ў Бельгіі ў храм яго імя нават дапушчаюць паляўнічых сабак, што наогул строга забаронена канонамі Хрысціянскай Царквы. З Х ст. свята ў гонар гэтага святога адзначаецца 3 лістапада

Шомпал – спецыяльны стрыжань, прызначаны для чысткі і змазвання канала ствала ручной агнястрэльнай зброі, а таксама — у старажытнай зброі — для забівання з дула зараду ў пісталеты і стрэльбы. Перапынілася шорганне шомпала ў ствале, і за дашчанай перагародкай, чуваць, мякка спыніўся крок цяжкага і злога чалавека.

Патранташ – прыстасаванне для нашэння патронаў з асобнымі ячэйкамі для кожнага з іх. Першапачаткова быў часткай ваеннай амуніцыі, выкарыстоўваўся да з’яўлення патронных торбаў для крамных вінтовак. У наш час выкарыстоўваецца, галоўным чынам, як прадмет паляўнічага рыштунку.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат