Пра курсы
ГАРАДЫ :


06.02.2016
СЛОЎНІК Настольныя гульні
word70 СЦЯГНУЦЬ СЛОЎНІК

Настольная гульня – гульня, заснаваная на маніпуляцыі адносна невялікім наборам прадметаў, якія могуць цалкам размясціцца на стале або ў руках гульцоў. Гэта найперш навучанне, развіццё важных навыкаў.

 Жанры настольных гульняў:

Гульні паводле канфлікту:

Спаборніцкая гульня. Гульня, пераможцам якой аб’яўляецца адзін з гульцоў.

Гульня з саюзнікамі. Спаборніцкая гульня, падчас якой узнікаюць часавыя саюзы. У гульні важна, “супраць каго сябраваць”.

Камандная гульня. Гульня, пераможцам якой аб’яўляецца частка гульцоў каманды.

Кааператыўная гульня. Камандная гульня, у якой гульцы складаюць адну каманду, а іншую – сама гульня.

Гульня са здраднікам. Камандная гульня, у якой гульцы перамагаюць разам з гульнёй. Адна з задач каманды, якая гуляе супраць гульні, – вызначыць, хто ў іх камандзе насамрэч “здраднік” і гуляе на баку гульні.

Гульні і іх асаблівасці:

Філер (Filler). Гульня з вельмі простымі правіламі і вельмі кароткай працягласцю партыі.

Хардкор (Hardcore). Для дасведчаных гульцоў: аб’ёмныя правілы, складаны/доўгі гульнявы працэс.

Пас’янс. Настольныя гульні з малаважным або адсутным узаемадзеяннем паміж гульцамі.

Узаемадзеянне паміж гульцамі (Player Interaction). Мера ўплыву гульнявых дзеянняў аднаго гульца на гульнявыя сітуацыі астатніх гульцоў.

Рандом (Random). Калі ў гульні усё залежыць хутчэй ад выпадку, чым ад дзеянняў гульцоў.

Баланс і збалансаванасць (Balanced). Гульню называюць збалансаванай, калі гульцы валодаюць  аднолькавымі шанцамі на перамогу незалежна ад стартавых умоў, парадку ходу і іншых асаблівасцяў.

Гексы, тайлы, фішкі. Перасоўванне па клетках (чатырох альбо шасцікутніках). Фішкі – кардонныя (пластмасавыя, драўляныя) жэтоны, на якія нанесеныя знакі адрознення і параметры.

Кінь і зруш (Roll and Move). У гульнях з такой механікай гульцы кідаюць кубік (або кубікі) і рухаюць гульнявыя элементы паводле значэння на кубіках.

Карты падзей і/або дзеянняў (Campaign/Battle Card Driven). Даступныя гульцу гульнявыя дзеянні дыктуюцца картамі, што на руках.

Напад і/або перасоўванне. Стандартны набор даступных дзеянняў: атакаваць і перамясціцца, атакаваць двойчы, перамясціцца двойчы. Часта гэты базавы спіс пашыраецца адмысловымі дзеяннямі.

Умовы перамогі:

Пераможныя балы. Перамога прысуджаецца гульцу, які набраў больш за ўсіх балаў.

Пераможныя ўмовы. Перамога прысуджаецца гульцу, які выканаў умовы раней за астатніх. Пераможныя ўмовы могуць быць як аднолькавымі для ўсіх, так і рознымі.

Выбыццё гульца (Player Elimination). Правілы прадугледжваюць выбыццё гульца да канца гульні пры вызначаных умовах.

Абмежаванне па часе. Канец раўнда або самой гульні ў цэлым адбываецца па заканчэнні выразна пазначанага правіламі часу.

Слоўнік склаў Антось Янкоўскі, стваральнік першай беларускай настолкі.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат