Пра курсы
ГАРАДЫ :


06.04.2015
СЛОЎНІК Мова ў СМІ

word70 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

АЎТОНІМ. Сапраўднае прозвішча аўтара, процілеглае выдуманаму – псеўданіму.

БАКАВІК. Адмысловы від загалоўка або загаловак з падзагалоўкам, які завёрстваецца збоку артыкула.

ЗВЕРКА. Адзін з відаў карэктуры. У час унясення карэктарскіх правак у падпісанай да друку паласе могуць з’явіцца памылкі. У працэсе тэхнічнай зверкі іх знаходзяць і выпраўляюць.

ІНТЭРЛІНЬЯЖ. Адлегласць паміж радкамі набору.

КАНТ (б а р д з ю р). Абводка рэкламнай аб’явы лінейкай або арнаментам.

КАРЭКТАР (ад лац. corrector – папраўшчык). Выдавецкі, рэдакцыйны, друкарскі работнік, які выпраўляе ў адбітку, што чытаецца ім, памылкі або недакладнасці, дапушчаныя ў час набору.

ЛІХТАРЫК. Першая літара ў слове, з якога пачынаецца абзац, як правіла, выдзеленая вялікім кегелем, іншым шрыфтам ці намаляваная. Ужываецца для ўпрыгожвання вёрсткі тэксту і адбіўкі яго частак.

ПАДЗАГАЛОВАК. Другі ці трэці дадатковы загаловак; загаловак унутры тэксту.

ПЕРАКЛАДЧЫК. Спецыяліст, які валодае правам на пераклад твораў з адной мовы на іншую.

ПРАЎКА. Унясенне выпраўленняў у аўтарскі і выдавецкі арыгіналы, а таксама карэктурныя адбіткі, прызначаныя для тыражавання тым або іншым спосабам.

ПРЫСВЯЧЭННЕ. Надпіс перад асноўным тэкстам твора (выдання), у якім аўтар паведамляе, каму ён прысвячае сваю працу і, як правіла, чаму ён гэта робіць.

РАЗМОЎНІК. Папулярны двух- або шматмоўны слоўнік, які ўтрымлiвae спецыяльную або агульнаўжывальную лексіку i фразеалогію і служыць дапаможнікам для зносін.

РАДЫЁВЯШЧАННЕ. Перадача паведамленняў, музыкі і пад. па радыё.

СКЛАДАЛЬНІК. Аўтар складзенага твора (зборніка, хрэстаматыі, анталогіі і г. д.).

ТЭКСТОЎКА. Подпіс пад ілюстрацыяй.

ТЭЛЕБАЧАННЕ. Перадача і прыём на экран відарысаў рухомых і нерухомых аб’ектаў на адлегласці сродкамі электра- і радыёсувязі.

ЧАСОПІС. Перыядычнае выданне, у якім асноўнае месца адводзіцца не аператыўнай інфармацыі, як у газеце, а навуковым, гістарычным, мастацкім або літаратурна-публіцыстычным матэрыяле.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат