Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.05.2015
СЛОЎНІК Лялькі

word70 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

Лялькі з прадукавальнай сілай уздзеяння (Багатуха – лялька пладавітасці, росквіту, багачэння і памнажэння роду, Папялушка – увасабляе дух продкаў, лялька – пасяднік паміж светам тым і іншым).

Замяшчальныя лялькі, ствараліся ў тых выпадках, калі нехта з сям’і быў змушаны надоўга адлучыцца з дому (юнак ішоў у войска).

Ачышчальныя лялькі, якія служаць на ачышчэнне дому альбо прасторы. Гаспадыні заўжды трымалі на покуці ачышчальную тканевую ляльку (Масленка, якую спальваюць падчас свята на вогнішчы, каб ачысціць усю прастору ад энергіі зімы).

Лялькі ахоўныя, якія ў крызісныя часіны, калі была асабліва патрэбная іх дапамога, тройчы паварочвалі супраць гадзіннікавай стрэлкі, прамаўляючы формулу: “Адкруціся злом, павярніся дабром!”.

Гэта, напрыклад, лялькі-ліхаманкі, якія адсылаюць хваробы, іх 13:

Кумоха – дэманіца вясновай прастуды. Астатнія 12 – называюцца па найбольш разпаўсюджаных нядугах : Трасавіца, Агнея, Лядзея, Гняцея,Грудніца, Глухея, Ламея, Пухнея, Жаўцея, Карчэя, Глядзея, Нявея.  Ёсць вясновыя і зімовыя ліхаманкі.

Лялькі  каляндарныя рабіліся адмыслова пад святы –

Купальніца, Вербніца, Каляда, Зернавушка (рабілася на багач) і інш.

Абрадавыя лялькі – пад адмысловыя падзеі і жыцці чалавека:

Неразлучнікі – на вяселле; скрутых – на нараджэннне дзіцяці, каб пагрэла калыску для яго; жаданніца – на выкананне задумак; падарожніца – тым, хто выпраўляецца ў доўгі шлях; зёльніца (траўніца) – на добрае здароўе; Званочак – на добрыя навіны і інш.

Тканіна, трава, салома, ніткі, стужкі, драўляныя пацеркі, драўляныя цуркі і іншыя матэр’ялы служаць для вырабу беларускай нацыянальнай лялькі.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат