Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.05.2015
СЛОЎНІК Лецішча

powerpoint70 СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ Ў POWER POINT 

Пачынаецца сезон лецішчаў – трэба наведаць гаспадарчую краму.

Гаспадар і ягоная жонка-гаспадыня маюць неблагую гаспадарку.

У гаспадарцы ёсць хата, хлеў (дзе некалі былі карова і свінні), гумно (дзе некалі захоўвалі збожжа), падпаветка, калодзеж (студня).

Участак аточаны плотам (парканам). Перад домам ёсць брама і брамка.

Гаспадар хоча пабудаваць дрывотнік.

Для гэтага ў гаспадарчай краме яму трэба набыць цэглу і цэмент.

У дрывотніку ён зможа таксама захоўваць гаспадарчы інвентар: рыдлёўкувілы (грас)вілкі (для вымання чыгуноў з печы), граблі, тачку, ночвы.

На полі за плотам гаспадар плануе пасадзіць бульбу.

У агародзе – моркву, буракі, гуркі, зеляніну. У парніку – памідоры.

Каб усё добра расло, трэба даць якасныя ўгнаенні.

Тым часам сусед будзе цягам лета гадаваць парсюкоў.

Гаспадар плануе набыць у суседа ўвосень свежаніны.

Суседка баба Маня мае дзве каровы, у яе можна набываць сырадой,самаробныя сыры і масла, а таксама яйкі.

За агародамі ёсць сажалка, куды гаспадар і гаспадыня будуць хадзіць на рыбу.

За сажалкаю – лес, куды яны пойдуць у грыбы ды ў ягады.

Для дзіцёнка гаспадар хоча змайстраваць арэлі, для сябе – альтанку, да якой (калі падрастуць дрэвы) будуць весці цяністыя прысады.

Месца для вогнішча ён абклаў каменнем, вакол паставіў лавы.

Калі на дварэ будзе цёпла, гаспадар хоча змайстраваць у сваім двары сапраўдную брукаванку ад брамы да гаража.

Абапал брукаванкі гаспадар хоча наладзіць асвятленне – усталяваць ліхтары. Для гэтага яму спатрэбяцца слупыдрот і энергаашчадныя лямпачкі.

Бо іначай лічыльнік будзе круціцца з такой хуткасцю, што не спатрэбіцца вентылятар!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат