Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.03.2015
СЛОЎНІК. Каляды

Каляды

Каляды – назва цыкла свят

Святыя Вечары (Крывыя Вечары) – вечары на працягу каляднага цыкла, падчас іх дзейнічаюць забароны на розныя віды працы

Этапы Каляд:

І. Каляда́, Святы Вечар, Раство (Хрыстова)

Першая (Посная) Куцця́

* Паходжанне слова:

Раство < Ра(ж)ство < ст-бел. рожьство (як княства, хараство) ІІ. Шчодры Вечар (Шчадрэ́ц), Васілле, Новы Год Багатая Куцця ІІІ. Вадохрышча, Тры каралі (у каталікоў) Трэцяя (Посная) Куцця IV. Провады Каляд Куцця́ 1) вечар напярэдадні трох вялікіх свят: Каляды, Васілля, Вадохрышча 2) абрадавы стол, які накрываецца ўвечары 3) абрадавая страва, каша з ячных круп Абрадавыя стравы на Куццю (12 страў або іншая цотная колькасць): Куцця Кісель Квас Узвар з сушанай садавіны Селядзец Юшка Поліўка Квас грыбны Клёцкі Бліны Капуста Арэхі Печыва Стравы на Багатую Куццю: Куцця са скваркамі Кілбасы Мяса (смажанае, варанае, печанае) Вяндліна Ігры́шча – вечарынка моладзі з гульнямі і танцамі Калядныя гульні моладзі: Жаніцьба Цярэшкі – напоўжартоўнае вяселле ўсёй моладзі, якая ўдзельнічае ў гульні, суправаджаецца песнямі з імправізацыяй (прыпеўкі), рытуальнымі дзеяннямі (“перакручваць пары”, “лавіць”), танцамі, застоллем. Пашырана ў Паўночнай Беларусі (Лепельскі, Полацкі, Докшыцкі, Глыбоцкі, Шаркаўшчынскі, Верхнядзвінскі раёны). Пячы́ Ката – гульня, пашыраная на Вілейшчыне і Лагойшчыне Я́шчар Падушачка Юрачка Удавец Вішанька і інш. Варажба́ (мн. варожбы) – дзеянні моладзі (і часам – гаспадароў), накіраваныя на тое, каб даведацца свой асабісты лёс на будучы год (замужжа і інш.), а таксама даведацца пра ўраджай і дабрабыт у гаспадарцы. Варожаць амаль на працягу ўсіх Крывых Вечароў, асабліва на Каляду, Новы год, а таксама на святога Андрэя (30 лістапада/13 снежня). Калядава́нне – абыход з песнямі і віншаваннямі калядным гуртом вёскі вечарам напярэдадні Каляды (25 снежня / 7 студзеня) Шчадрава́нне – абыход напярэдадні Новага Года (у праваслаўным календары 14 студзеня) Калядаваць, шчадраваць Калядоўшчыкі, каля́днікі Шчадроўшчыкі, шчадрэ́чнікі Удзельнікі каляднага гурта: Дзед (Зорканоша) Каза Мядзьведзь Жораў (Бусел) Конь Цыган і Цыганка Механоша Анёлы і інш. Спеўны гурт Атрыбуты: Калядная Зорка Маскі Дзеянні: Пераапрананне Калядкі, шчадроўкі – калядныя і шчадроўскія песні Пажаданні, зычэнні, віншаванні – гаворацца калядоўшчыкамі гаспадарам на развітанні Батлейка – лялечнае прадстаўленне на Каляды на рэлігійны або пабытовы сюжэт Народны тэатр: Цары́ (Цар Максімільян, Цар Мамай) – драма, якая разыгрываецца самадзейным гуртом на Каляды Упрыгожанне хаты: Павукі́ саламяныя (Каляды, Калёды) – геаметрычныя канструкцыі з саломы, якія вырабляюцца падчас Посту і вешаюцца пад столю, сімвалізуючы стварэнне Сусвету. Мінулагодны павук спальваецца. Каляда – лялька з жытняй саломы, вырабляецца ў час посту і ставіцца на покуці. Па завяршэнні святочнага цыклу спальваецца або падымаецца на дрэва разам з ахвярай (абрад “Цягнуць Каляду на дуб”). Дадатак: Значэнні слова Каляда: 1) назва цыкла свят (тое ж, што Каляды) 2) назва канкрэтнага свята, якое раней суадносілася з днём Зімовага сонцастаяння 3) міфалагічны персанаж, які верагодна рэканструюецца як Сонцава Маці 4) жывёльная ахвяра на Каляду, напрыклад, забіты кабанчык; таксама зборная назва падарункаў, здабытых калядным гуртом 5) назва лялькі з жытняй саломы 6) назва саламянага павука.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат