Пра курсы
ГАРАДЫ :


26.05.2015
СЛОЎНІК Філатэлія

Слоўнік філатэліста.powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Філатэлія (грэч.: φίλος, φιλέω — люблю, і грэч.: τέλος — падатак, мыта, збор) – збіранне і вывучэнне паштовых марак, штэмпеляў і іншых адзнакаў паштовай аплаты.

Паштовая марка ці познамка (устарэлае) – спэцыяльны знак, які вырабляецца і прадаецца нацыянальнымі паштовымі ведамствамі і які валодае пэўным намінальным коштам. Маркі бываюць зубцовыя і беззубцовыя.

Зубцо́ўка — перфарацыя, што наносіцца на лісты або рулоны паштовых марак пэрфарацыйнымі машынамі для палягчэння аддзялення марак адна ад адной.

Клясер – альбом для збору паштовых марак.

Пінцэт – прылада, дзякуючы якой адмыслоўцы ад філатэліі кладуць паштовыя маркі ў клясер.

Капэрта першага дня – капэрта, на якой адмысловым штэмпелем у дзень выхаду пагашана марка.

Картмаксімум – паштоўка з наклеенай на яе паштовай маркай, якая пагашана адмысловым штэмпелем.

Паштовая картка – картка ці паштоўка з надрукаваным на ёй знакам паштовай аплаты.

Штэмпель – можа быць календарны, што ставіцца на звычайнай пошце, а можа быць адмыслова прысвечаны якой-небудзь даце.

Аэраграма – ліст тонкай паштовай паперы, які складаецца так, што знешні бок ліста ўтварае капэрту. Пры гэтым паведамленне, размешчанае на ўнутраным баку ліста немагчыма прачытаць не раскрыўшы гэты ліст. Аэраграмы прызначаецца для авіяпошты.

Сакрэтка – гэта паштовы ліст з гумаванымі бакамі і перфарацыяй, якая аддзяляе край ад астатняй часткі ліста. Адкрыць сакрэткі магчыма толькі адарваўшы край ліста па перфарацыі.

 

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат