Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Медыцына

16.02.2018
Паліклінічная медыцына ў Вашым жыцці (прэзентацыя, раздатка)

                       Паліклінічная медыцына ў Вашым жыцці
Заняткі 15.02.2018 г.

       Здароўе — стан поўнага фізічнага, разумовага й сацыяльнага дабрабыту, а не проста адсутнасць хваробаў альбо фізічных дэфектаў.

Суадносіны ўплывовых фактараў, якія ў выніку і вызначаюць ступень здароўя чалавека:

Дзеля гэтых 10-15% здароўя кожнага беларуса, небеларуса і госця рэспублікі ў краіне функцыянуюць амаль 600 арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах і каля 1,5 тыс. амбулаторна-паліклінічных арганізацый; 17 рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, 143 цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, больш за тры тысячы аптэкаў, 134 станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама дзейнічае 481 санаторна-курортная,  аздараўленчая арганізацыя і іншыя спецыялізаваныя сродкі размяшчэння рознага профілю.

 Стацыянарнае звяно:

Цэнтральная раённая бальніца (шпіталь, лякарня), гарадскія Старобінская і Чырвонаслабадская, дзіцячая і Доўгаўская ўчастковая бальніцы, скурна-венералагічны стацыянар дыспансера.

Амбулаторна-паліклінічнае звяно:

Фельчарска-акушэрскі пункт. Фельчар. Медсястра. Санітарка.

Амбулаторыя. Лекар агульнай практыкі, доктар, медык, (урач?). Фельчар (памочнік, памагаты лекара).

Лабарант. Медсястра ФТК, участковая, стаматалагічная. Стаматолаг або зубны фельчар.

Рэгістратар. Кіроўца (вадзіцель?) санітарнага аўтамабіля.

Паліклінікі – Салігорская раённая, гарадскія Старобінская і Чырвонаслабадская, спецпаліклініка ААТ “Беларуськалій”, дзіцячая, стаматалагічная — (7 і болей лекарскіх пасадаў) — лабараторыі з шырокім спектрам лабараторных даследаванняў, кабінеты УльтраГукавой Дыягностыкі (УГД), эндаскапіі (ФГДС, калонаскапія), прамянёвай дыягностыкі, прафілактыкі, медрэабілітацыі, аптэчны пункт, дзённы стацыянар.

Жаночая кансультацыя.

         Дыспансер – псіха-неўралагічны, скурна-венералагічны, супраць сухотны.

Недзяржаўныя медычныя ўстановы.

            Аптэчная сетка

Санаторыі

 

Медычныя прафесіі: Лекар агульнай практыкі, тэрапеўт, хірург, анколаг, акуліст, отарыналарынголаг, неўролаг, акушэр-гінеколаг, педыятр, стаматолаг, пульманолаг, гастраэнтэролаг, практолаг, фізіётэрапеўт-рэабілітолаг, хірург, траўматолаг, артапед, кардыёлаг, гематолаг, уролаг, дэрматолаг, псіхіятр, нарколаг, эндакрынолаг, анэстэзіёлаг, рэаніматолаг, лекар хуткай дапамогі, фтызіятр ды інш. больш вужэйшыя.

 

Медычны нагляд (дзе,  хто…), дыспансэрызацыя (+скрынінг), прафілактычныя медагляды, прафілактыка інфекцыйных хвароб, прафесійных хвароб, прызыўныя камісіі, камісіі на допуск да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, медкамісіі абітурыентам ды інш. (УКК, МРЭК, недзеяздольных, абавязаных).

  Скаргі…

Выклічце хуткую дапамогу, калі ласка!
Як можна выклікаць лекара (доктара, урача, медыка)?  Выклічце, калі ласка, лекара!
Калі ласка, адвязіце мяне да лекара, … у лякарню (шпіталь, бальніцу).
Калі прымае лекар?
Я дрэнна (пагана, няўдала, нядобра, кепска, блага, млосна, гадка, прыкра, слаба, мізэрна, шкодна) сябе адчуваю.

…………………………..

Дзеянні ў час агляду:

— Як вы сябе адчуваеце? Дзе вам баліць? Ці балюча вам глытаць, кашляць?

— Як змяніўся Ваш стан за … дзён?

— Адкрыйце, калі ласка рот, я зазірну вам у горла.

— Трэба памераць тэмпературу, ціск, палічыць пульс;

— Распрануцца па пояс, удыхаць і выдыхаць моцна; не дыхайце, дыхайце;

— Паказаць лыткі (стан венаў, азызласць тканак, колер скуры);

— Памацаем лімфатычныя вузлы ды (пальпацыя) жывот;

— Якія лекі Вы ўжо прымалі за час гэтага захворвання?

 

Парады ды прызначэнні лекара

Нічога сур’ёзнага, падставаў палохацца няма! Марна хвалюецеся. Гэта хутка пройдзе (мінуе).

Гэтыя лекі Вам прымаць не патрэбна.

Вам патрэбна прышчэпка ад …; надышоў тэрмін рэвакцынацыі прышчэпкай ад … .

Я адтэрміноўваю Вам прышчэпку ад … да папраўкі (ачуньвання)

Трэба паказацца праз колькі дзён.

Прызначыць дадатковыя кансультацыі ў іншых лекараў.

Выпісаць накіраванне на аналіз крыві або мачы, накіраваць на рэнтген, зрабіць электракардыяграму.

Паведаміць, што патрэбная аперацыя.

Рэцэпт(ы)  на лекі  (лекавыя сродкі).

Унутар: Сіропы, суспензіі (за/вісі), настоі — у вадкім выглядзе, пігулкі (таблеткі, галачкі, дражэ).

Прымаць лекі ўнутар да ці пасля яды. Не палохайцеся гэтага слова і не замяняйце яго адразу на слова “ежа”. Значэнні тут розныя. Яда – працэс: піць лекі да яды. Ежа – рэчыва, тое, што мы ямо: піце гэтыя пігулкі разам з ежаю.  Прымаць сумесна з…

Падскурна..

Нутрыцяглічна…

Нутрывенна струме/нева,  Нутрывенна кропельна ….

Закладваць супазіторый (свечку)  у … на ноч; два разы на дзень (у содзень).

Закапваць у вочы, насавыя хады ці слыхавыя праходы … .

Мазаць пашкоджаны (начýханы, папсаваны, выцяты, апéчаны) участак скуры 2-3 разы на дзень.
_________________
Запампаваць:
Артыкул “Здароўе беларуса
Прэзентацыя Паліклінічная медыцына ў Вашым жыцці
Раздатка Раздатка Медыцына

Склаў лекар агульнай практыкі  Уладзімір Патапкін. 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат