На занятках Мова Нанова у Салігорску ў нас адбылася сустрэча з народным калектывам сям’і Бойка. Якія прыехалі да нас з легендарнай спеўнай вёскі Гаўрыльчыцы, дзе і жывуць.
“Гучыць неверагодна моцны, унікальны, гучны голас — гэта Мікалай Аляксеевіч Бойка. Падводзіць высокім голасам яго свацця Вольга Іванаўна. Хор гучыць на ўсе фарбы і адценні галасоў, і гэтыя спевы вельмі моцныя па эмацыянальным уздзеянні на слухачоў.
А нараджаўся ансамбль у далёкія 60-я, калі Мікалай Аляксеевіч Бойка, які ў арміі навучыўся іграць на баяне, пачаў кіраваць Домам культуры ў роднай вёсцы Гаўрыльчыцы. Сын Валерый, дочкі Ірына і Святлана такасама спяваюць” (паводле Кацярыны Аракчэевай, http://set.ethno.by)
Гэта спевакі і музыкі, якія доўжаць музыкальную традыцыю бацькоў і дзядоў.
У 1993 годзе ансамблю прысвоена званне “народны”.
Відэа матэрыялы: Яўген Герасіменка і Віктар Гурыновіч.