08.04.2018
Ансамбль сям’і Бойка з вёскі Гаўрыльчыцы (відэа з заняткаў)
На занятках Мова Нанова у Салігорску да нас ізной завіталі прыемныя госці — народны ансамбль сям’і Бойка. Якія прыехалі да нас з легендарнай спеўнай вёскі Гаўрыльчыцы, дзе і жывуць.
І шуміць, і гудзе,
Дробны дожджык ідзе.
А хто ж мяне маладую
Ды дадому давядзе!