Пра курсы
ГАРАДЫ :

proma_recyca
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова выданняў Скарыны

Мова выданняў Скарыны
powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD
Скарынаўскі пераклад Бібліі быў адным з першых аўтарскіх перакладаў у Еўропе і служыў нацыятворчым мэтам. На якую ж мову быў зроблены пераклад? Сам Скарына называў яе рускай. Пад рускай у той перыяд, як лічаць навукоўцы, мелася на ўвазе тагачасная афіцыйная мова Вялікага Княства Літоўскага. Аднак, калі прааналізаваць тэксты Скарыны, бачым, што тут не ўсё так адназначна, бо сама мова ў залежнасці ад тэкстаў у вельмі значнай ступені адрозніваецца. Калі ўзяць, напрыклад, “Псалтыр”, “Апостал” і “Малую падарожную кніжыцу”, то яны напісаныя на царкоўнаславянскай мове з асобнымі беларускімі ўкрапваннямі. Тыя словы, што Скарына лічыць для беларусаў не зразумелымі, ён суправаджае тлумачэннямі на палях кнігі (глосы): кивот- скриня, нигер – чорный, языцы – народы. А вось у кнігах, дзе літаратурна-мастацкі кампанент больш выразны, напрыклад, ”Песнь песней”, “Юдифь”, “Плач Иеремии”, ён набліжае мову да жывой народнай гаворкі. Больш за ўсё Скарына звяртаецца да жывой беларускай гаворкі ва ўласных тэкстах: вершах, створаных да асобных кніг Бібліі, прадмовах і пасляслоўях.  Праўда, часта ў гэтых творах - цытаты з Бібліі, ніяк графічна не аддзеленыя ад тэксту самога аўтара, таму ў моўным плане тэксты выглядаюць неаднароднымі. Дык як усё ж такі сёння называць мову перакладаў Скарыны? Ніхто, безумоўна, ужо не назаве яе руска-літоўскай або польска-рускай, як у ХІХ ст. Аднак ці гэта царкоўнаславянская з элементамі старабеларускай мовы, ці  старабеларуская з царкоўнаславянсімі элементамі, сярод навукоўцаў, як замежных, так і айчынных, таксама няма адзінай думкі. Згодна з апошняй найбольш папулярнай пазіцыяй, у сваёй большасці мову аўтарскіх перакладаў Скарыны можна лічыць старабеларускай з элементамі царкоўнаславянскай. “Скарына кантамінаваў, спалучаў у сваім перакладзе дзве традыцыі, выпрацоўваў сваю перакладчыцкую тэхніку і сам, падкрэсліваю, сам назваў мову свайго перакладу, сваю Біблію для таго часу рускай, а сёння мы гэта называем старабеларускай,” – піша даследчыца, спецыяліст у галіне гісторыі беларускай рэлігійнай тэрміналогіі  Ірына Будзько. А  філолаг і перакладчык Лявон Баршчэўскі заяўляе:  “Калі выдаліць з тэксатаў Скарыны царкоўнаславянізмы , - гэта мова, на якой гаварыў мой бацька і мая бабуля з Полацка”. Асаблівасці мовы Скарыны:
  1. Правапіс базуецца на марфалагічным прынцыпе (як у царкоўнаславянскай мове), але ўсё ж, хоць і непаслядоўна, адлюстроўваюцца характэрныя для беларускай мовы гукавыя рысы: пераход у ў ў (паказваўся як в: не втаися, повчение); спрашчэнне груп зычных здн, стн, рдц (ненависными, празъникъ), пераход стараславянскага жд у ж (одежа, осуженъ), рэдукцыю галосных у ненаціскным становішчы (десетъ, двадцетъ, гледели), супадзенне “яць” і е (делати, реку, деда, сена), ацвярдзенне губных (кровъ, седмъ), ацвярдзенне шыпячых (идешъ, женешъ, пришлешъ, шолъ), ацвярдзенне р (стрыщи), змяненне “ёр” у и (шие, ко шии, на шию, бийся, побийте), азванчэнне (з бою, зделали) і г.д.
  2. Знайшлі адлюстраванне марфалагічныя працэсы жывой беларускай мовы: замена архаічных формаў аорыста і імперфекта формамі перфекта (поразумелъ, поспешилъ, начерпала), пашырэнне канчатка –у ў родным і месным склонах (от выходу, от востоку, труду, часу, страху, плачу, ладану, песку); пашырэнне канчатка –мі ў творным склоне мн.л. (коньми, пчолми, тварми); канчатак –ови/еви ў назоўным склоне мн. л. (богови, идолови, мужеви); канчаткі першай асобы множнага ліку і загаднага ладу дзеяслова –мо і –мы (говоримо, даемы, воюймо, ступмо); займеннікі (той, в тыхъ, тымъ, тыи) і інш.
  3. У словаўтварэнні - ужыванне найбольш прадуктыўных словаўтваральных мадэляў тагачаснай пісьмовай беларускай мовы (лъгар, братанецъ, отчина, шириня, вышиня, плодность, сытость, становище) і асноваскладанне (великоможность, краснословие, долготерпение).
  4. У сінтаксісе поруч з царкоўнаславянскімі канструкцыямі знайшлі адлюстраванне жывыя тэндэнцыі беларускай мовы (вшолъ есть до шатра, до темници всаженъ; продали до Египта).
  5. У лексіцы побач з царкоўнаславянскімі (якія тлумачацца пры дапамозе глосаў) прысутнічаюць словы з розных тэматычных груп, уласцівыя тагачаснай жывой беларускай мове (жадати, привитавши, лытки, стегно, помстить, здивилися, откажи, не чулъ, загинуло). Тэкстам таксама ўласцівыя шматлікія запазычанні з чэшскай мовы (користь «здабыча», гудба «музыка», позоровати «сачыць», нутити «прымушаць») і некаторыя паланізмы (мужчизна «мужчына», роспрашити «развеяць»). Скарына таксама ўзбагачае мову неалагізмамі (стороница «старонка»).
Ва ўроку выкарыстаныя матэрыялы даследаванняў М. Булахава, Л.Шакуна, І.Будзько і інш.
Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Якія адпаведнікі ў сучаснай мове маюць наступныя словы з тэкстаў Скарыны?
      1. Мразъ – *мароз (непаўнагалоссе)
      2. Певница – *музыка (неалагизм)
      3. Удругое – *другое (бел.)
      4. Камо – *куды (царк.-сл.)
      5. Полону – *палону (паўнагалоссе, канчатак у)
      6. Хвальмы – *давайце хваліць (сінтэтычная форма загаднага ладу)
      7. Дондеже – *з тых часоў, пакуль (царк.-сл.)
      8. Гробове – *труны (назоўны скл, мн. лік, канчатак –ове)
      9. Млатъ – *молат (непаўнагалоссе)
      10. Серце – *сэрца (спрашчэнне групп зычных)
      11. Нагле – *хутка, раптам (чэшск. або польск.)
      12. Книжница – *бібліятэка (неалагізм)
      13. Паки – *зноў, яшчэ (царк.-сл.)
      14. З детми – *(азванчэнне)
      15. Воня – *пах (чэшск)
      16. Деля его – *размоўны прыназоўнік замест ради (бел.)
      17. Зело – *вельмі (царк.-сл.)
      18. Празъникъ – *свята (спрашчэнне груп зычных)
      19. Врабецъ – *верабей (чэшск.)
      20. Ся пытаешъ – *пытаешся (бел., зацвярдзенне ш)
      21. Вшол есть до шатра – *размоўны прыназоўнік на месцы въ
      22. Грошми – *грашыма (бел. канчатак –мі)
      23. Понеже – *таму што (царк. – сл.)
      24. Скиба – *скіба, луста (бел.)

krok_3

зніжкі
біржа працы

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат