Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.02.2016
Прыналежныя прыметнікі. Брыгадзірышыны грошы.

word70 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORDkahanne

 

 

Прыметнікі, якія паказваюць, каму належыць прадмет, называюцца прыналежныміматчына хустка, бацькаў ровар.

Паказальна, што ў беларускай мове форма прыналежнага прыметніка залежыць ад роду назоўніка, чаго не адбываецца ў рускай.

Прыналежныя прыметнікі мужчынскага роду ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў   -аў-еў,-оў-ёў:  Міколаў падручнік, Алесеў твар, Сержукоў аповед, Міхасёў брат.

Прыналежныя прыметнікі жаночага роду ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў-iн-ынГалін даклад, мампамочнік, сестрына дапамога, даччына хустка.Дадзеныя формы паміж сабой ніколі не блытаюцца!!! Такая, так бы мовіць, гендэрная роўнасць. Параўнайце з рускім: папин и мамин велосипеды.

Пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў трэба таксама памятаць пра чаргаваннi гукаў (к → ч, х → ш, г → ж), напрыклад, маткаматчына мова, цётка – цётчына хата, Ксюха – Ксюшыны сябры, брыгадзірыха – брыгадзірышыны грошы.

*** Трохі інакш выглядае сітуацыя з прыналежным прыметнікам ад імя ВольгаВолька ўсё ясна – Вольчын), калі замест Вольжын, што адпавядае агульнаму правілу, шырока ўжываецца Вользін. Адкуль узялося гэтае з? Алесь Каўрус у сваёй кнізе “Да свайго слова: пытанні культуры мовы” піша, што варыянт Вользін мог утварыцца на базе формаў давальнага і меснага склонаў (Вользе) – “прызначаны Вользе; тое, што пры Вользе”.

У назоўным і вінавальным склонах прыналежныя прыметнікі, якія стаяць пры неадушаўлёных назоўніках, маюць кароткую форму: татава машына, татаву машыну (параўн.: татаў сябар, татавага сябра), ва ўсіх астатніх склонах стаяць у поўнай форме (татавай машыны, татавай машынай).

Што тычыцца прыналежных прыметнікаў, утвораных ад назваў жывёлаў (заяц, мядзведзь, воўк), тут у беларускай мове існуе варыянтнасць. Звычайна, калі мы не падкрэсліваем прыналежнасць прадмета / якасці да пэўнай канкрэтнай істоты, напрыклад, зайца, тады часцей ужываем форму заечы (асабліва ва ўстойлівых выразах тыпу заечы хлеб). А вось калі хочам падкрэсліць, што прадмет належыць нейкаму канкрэтнаму зайцу, тады можам сказаць зайцаў (зайцава хатка). Аднак на сённяшні дзень часцей за ўсё такія формы з’яўляюцца сінанімічнымі.

 

Заданне 1. Раскрыць дужкі:

(Валодзя) кнігі – Валодзевы

(дачка) паліто – даччыно паліто
(старшыня) загад – старшынёў загад
(мядзведзь) бярлог – мядзведзеў / мядзведжы бярлог
(сабака) хвост – сабакаў / сабачы хвост
(сініца) гняздо – сініцына гняздо
(сяброўка) кніга – сяброўчына кніга
(сябар) часопіс – сябраў часопіс
(котка) корм – каціны / кашэчы корм
(Ясь) камп’ютар – Ясеў камп’ютар
(сваяк) прыезд – сваякоў прыезд
(Аленка) лялька – Аленчына лялька
(сястра) чаравік – сястрын чаравік
(тата) клопат – татаў клопат
(ліса) след – лісіны след
(Ганулька) торба – Ганульчына торба
(Колас) творы – Коласавы творы
(дзядзька) падарунак – дзядзькаў падарунак
(жонка) звычка – жончына звычка
(Сцёпка) ліст – Сцёпкаў ліст
(Жэня) рэчы (калі дзяўчынка і калі хлопец) – Жэніны (калі гэта дзяўчынка) і Жэневы (калі гэта хлопчык)

 

Заданне 2 (на паўтарэнне). Раскрыйце дужкі:

Дзякую (сястра) – дзякую сястры

(Нясвіж) замак – Нясвіжскі замак

(Белы) гусь – белая гусь

У (мука) – у муцэ

(Прыдарожны) пыл – прыдарожны пыл

Прабачыў (сябар) – прабачыў сябру

Спазніўся праз (ты) – спазніўся праз цябе

Дзякаваў (дачка) – дзякаваў дачцэ

З (ціхоня) (Міша) – з ціхонем Мішам

Мыўся ў (рэчка) – мыўся ў рэчцы

(Горад) вуліцы – гарадскія вуліцы

(Чэхія) славутасці – Чэшскія славутасці

На (страха) – на страсе

У (бой) – у баі

(Стары) шынель – стары шынель

У (мір) – у міры

З (соня) (Юля) – з соняй Юляй

(17) удзельнікаў – сямнаццаць удзельнікаў

Жыве ў (10) пад’ездзе – жыве ў дзясятым пад’ездзе

(Прэстыжны) ВНУ – прэстыжная ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова)

(Кантраст) душ – кантрасны душ

(Манах) ордэн – манаскі ордэн

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат