Пра курсы
ГАРАДЫ :


31.05.2015
На фестывалі “Маладзечна-2015” зноў прагучыць песня Ігара Паліводы “Маладзечна” (Праграма)

XV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2015” пройдзе сёлета 5, 6 і 7 чэрвеня.

Праграма першага дня фестывалю распачнецца а 12 гадзіне канцэртам “Выбітныя творы беларускіх кампазітараў да лёсазначных падзей”, які пройдзе ў канцэртнай зале Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў.

У 15:00 творчая прэзентацыя выставы “Навечна ў памяці народнай”, прысвечаная 70-годдзю Перамогі, пачнецца ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі.

У 18:00 амфітэатр запрашае на канцэрт народнай музыкі “Мелодыі роднай зямлі”. У канцэрце прымуць удзел ансамблі “Бяседа”, “Свята”, “Неруш” і іншыя. Кошт білетаў на гэты канцэрт будзе складаць 40, 50 і 60 тысяч рублёў.

У гэты ж час, у 18:00, у Чысцінскім сельскім Доме культуры адбудзецца канцэрт беларускай эстраднай песні ў выкананні заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвамМіхаіла Фінберга.

Урачыстае адкрыццё фестывалю распачнецца ў 21:30.

На гэтым часе настаялі тэлевізійшчыкі. Яны патлумачылі, што калі на вуліцы пачынае паступова цямнець, вельмі нязручна пераключаць апаратуру. І ад гэтага твары гледачоў на экране робяцца то сінімі, то жоўтымі.

Канцэрт адкрыцця пройдзе пад назвай “Беларусь незалежная ў песнях і вершах”.

Адметна, што сёлета на фестываль зноў вяртаецца песня-гімн фестывалю “Маладзечна”.

Арганізатары атрымалі дазвол на гэта ў жонкі кампазітара Ігара Паліводы.

Нагадаем, што песня на фестывалі не гучала два гады.

Білеты на адкрыццё фестывалю будуць каштаваць 60, 70 і 80 тысяч рублёў.

У гэты ж дзень будзе феерверк. Ён будзе толькі ў дзень адкрыцця.

Праз другі дзень фестывалю лейтматывам пройдзе конкурс маладых выканаўцаў.

Другі тур конкурсу пачнецца ў 12:00 у Палацы культуры.

А ў 21:00 трэці тур конкурсу пройдзе ў амфітэатры ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестру Беларусі.

Пакуль журы будзе падводзіць вынікі конкурсу, гледачам пакажуць канцэрт “Вялікія песні вялікага народа”.

Кошт білетаў – 60, 70 і 80 тысяч рублёў.

На другі фестывальны дзень ўсіх аматараў паэзіі запрашае малая зала Палаца культуры на паэтычную гасцёўню“Красуй, Беларусь” з удзелам беларускіх паэтаў.

Распачнецца паэтычная гасцёўня а 15 гадзіне.

Па заканчэнні сустрэчы з паэтамі ахвотныя змогуць перамясціцца ў канцэртную залу Палаца культуры, дзе ў 17:00пачнецца канцэрт “Беларусь святочная”.

У трэці дзень фестывалю ў канцэртнай зале Палаца культуры гаспадарыць будуць дзеці.

Тут а 14 гадзіне пачнецца канцэрт “Маладзічок” запальвае зоркі”.

У 18:00 кампазітар Алег Молчан запрашае ў амфітэатр на свой юбілейны канцэрт “Песня мая”.

Білеты будуць каштаваць 60, 70 і 80 тысяч рублёў.

Заключны канцэрт у межах фестывалю будзе называцца “Зоркі “Зорнага дыліжанса”. Ён пачнецца ў амфітэатры ў 21:30. У гэтым канцэрце возьмуць удзел Дзмітры Калдун, Ганна Шаркунова, IOWA і многія іншыя зоркі беларускай эстрады.

Каштаваць білеты на гэты канцэрт будуць 100, 130 і 150 тысяч рублёў.

Акрамя канцэртаў, падчас фестывалю будуць працаваць гандлёвыя пункты, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гульнёва-забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей, а таксама моладзевая пляцоўка з удзелам прадстаўнікоў розных моладзевых накірункаў.

Наталля Тур, “Рэгіянальная газета”.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат