Пра курсы
ГАРАДЫ :


04.09.2015
“Мова Нанова” вяртаецца ў новым сезоне: цяпер у новым месцы і з асобнымі заняткамі для дзетак

Першыя заняткі “Мова Нанова Гародня” пройдуць 14-га верасня. Цяпер вывучаць беларускую мову змогуць не толькі дарослыя. Асобныя заняткі для дзетак да 12 гадоў будуць праходзіць па панядзелках і пачынацца за гадзіну да дарослых – у 18.00.

Курсы бясплатныя і папярэдняга запісу на іх не трэба. Выкладаць “Мову Нанова Дзеткам” у Гародні будзе Вольчык Астроўская.

Канцэпцыяй курсаў “Мова Нанова Гародня” з’яўляецца неакадэмічнае навучанне беларускай мове. Усе матэрыялы падаюцца праверанымі і пісьменнымі, а робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.

З гэтага сезону заняткі ў Гародні будуць праходзіць у новым месцы. Падрабязней пра яго арганізатары абяцалі паведаміць у пачатку наступнага тыдню.   Сачыць за навінамі можна на “Тваім стылі”, сайце курсаў і ў суполках у Facebook і Vkontakte.


 “Мова Нанова” ўпершыню заявіла пра сябе ў Менску ў 2014 годзе і цяпер існуе ў 10 гарадах Беларусі, у тым ліку Гародні, і штотыдзень збірае больш за 650 наведвальнікаў, неабыякавых да роднай мовы. У лістападзе 2014 года курсы атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю як “Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова”.

Кася Мазалеўская, t-styl.info

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат