Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.09.2015
Мова Нанова Гародня пераехала і запрашае на першыя заняткі!

Запрашаем у панядзелак (14 верасня) на адкрыццё НОВАГА СЕЗОНА!

Рады паведаміць, што мы пачынаем курсы ў новым памяшканні. Цяпер будзем вывучаць родную мову ў самым цэнтры любімай Гародні — у актавай зале Дома сувязі (вул. Карла Маркса, 29). Уваход ад Белпошты. Там у панядзелак мы будзем Вас чакаць, каб Вы не заблукалі і не прапусцілі ўсё, што мы падрыхтавалі.

У дадатак да ўсяго мы распачнаем КУРСЫ ДЛЯ ДЗЕТАК. Яны будуць праходзіць па панядзелках а 18:00. Выкладаць беларускую мову маленькім беларусам будзе Вольга Астроўская. Таму, калі Вы маеце малодшых сястрычак, брацікаў, пляменнікаў і г.д. — ю а вэлкам да нас!)

Чакаем на ўсіх ахвотных! Будзьма вучыць мову!

14-га верасня, 18:00 — дзеткі, 19:00 — дарослыя.

Месца — вул. Карла Маркса, 29 (Дом сувязі).

Свае пытанні можна задаваць па тэлефонах:
+ 375 44 547 56 33 (Кася, заняткі для дарослых)
+ 375 29 826 78 25 (Вольга, заняткі для дзетак)

 

P.S. На фота — гарадзенская каманда Мова Нанова амаль поўным складам.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат