Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.05.2015
СЛОЎНІК Гендар
powerpoint70 СЦЯГНУЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ ПА ТЭМЕ

Гендар – узыходзіць да лацінскага слова genus (род); існуюць розныя азначэнні паняцця; у шырокім сэнсе тэрмін аб’ядноўвае тыя ўласцівасці псіхікі і паводзінаў чалавека, якія асацыююцца з маскуліннасцю і фемініннасцю (то бок з мужчынскім і жаночым родам), і праз якія абодва полы адрозніваюцца адзін ад аднаго; традыцыйна – полавыя адрозненні.

Гендарныя стасункі – дачыненні паміж адным і іншым полам.

Больш вузка пад паняццем гендар разумеецца сацыяльны пол. Гэта тлумачыцца тым, што часцяком адрозненні паміж адным і іншым полам у грамадстве (сацыяльныя ролі, уплыў, вага, сферы дзейнасці і інш.) размяркоўваюцца не па біялагічных асаблівасцях, а маюць чыста сацыяльныя прычыны.

Гендарныя даследаванні – як правіла, найчасцей займаюцца вывучэннем сацыяльнай няроўнасці жанчынаў і мужчынаў.

У Беларусі высокія дзяржаўныя пасады займаюць пераважна мужчыны.

Заробкі мужчынаў у Беларусі большыя, чым у жанчынаў, бо на самых нізкааплатных месцах працуюць пераважна жанчыны.

Гендар (або сацыяльны пол) не абавязкова супадае з паняткам біялагічны пол.

Фемінізм – грамадска-палітычны рух, які выступае за наданне жанчынам поўнага набору сацыяльных правоў, а таксама супраць дыскрымінацыі на падставе полу, веку, расы, этнічнага і сацыяльнага паходжання; у вузкім разуменні – раўнапраўя з мужчынамі ўва ўсіх сацыяльных сферах.

Радыкальны фемінізм – назва кажа сама за сябе, некаторыя радыкальныя феміністкі ўвогуле не вераць у магчымасць абодвух палоў дамовіцца і паразумецца міжсобку.

Маскулізм – рух, засяроджаны на агучванні і вырашэнні гендарных праблемаў мужчынаў.

Маскулісты занепакоеныя:

Шлюб

..бывае манагамны (калі адна жонка або мужык) і палігамны (калі шмат… – і сёння пашырана ў ісламскіх краінах Азіі, а таксама багата дзе ў Афрыцы)

…бывае разнаполы і аднаполы (сёння афіцыйна дазволены ў 15 краінах: Нідэрланды, Вялікабрытанія, ЗША, Мексіка і інш.; у нашай частцы свету, як правіла, таемны).

Гетэрасексуальнасць – эмацыйная і полавая цяга да асобаў супрацьлеглага полу.

Гомасексуальнасць – пачуццёвая і сексуальная цяга выключна да асобаў свайго полу.

Лесбіянства – жаночая гомасексуальнасць. Назва паходзіць ад грэцкай выспы Лесбос, радзімы старажытнагрэцкай паэткі Сапфо.

Бісексуальнасць, або Гермафрадытызм – цяга чалавека да сексуальнага кантакту з абодвума паламі.

Трансгендарнасць – зборнае паняцце, што пазначае з’яву, калі сацыяльны і біялагічны пол чалавека не супадаюць. Гэта трансвестыты, трансексуалы, андрагіны і г.д. Напрыклад, чалавек не можа дакладна вызначыцца, ад каго ў ім больш – ад мужчыны або ад жанчыны.

Нямецкі музычны праект Sopor Aeternus (самотная і чароўная музыка ў стылі дарквэйв, готыка), лідар якога Ганна-Варні Кантадэа хаця біялагічна з’яўляецца мужчынам, але адчувае сябе, па ўласным прызнанні, “гетэрасексуальнай жанчынай”, істотай пятага роду.

Талерантнасць – у розных навуках і сферах паняцце акрэсліваецца па-рознаму; у сацыялогіі і псіхалогіі – гэта сінонім цярпімасці, то бок здольнасць роўна, спакойна і міралюбна ўспрымаць іншы лад мыслення, меркаванні, норавы, веравызнанне, пачуцці ды інш.

Гамафобія – паталагічная боязь гомасексуальнасці, негатыўнае ўспрыняцце і адпаведная рэакцыя на яе.

Цім Кук – гендырэктар сусветнавядомай кампаніі Apple нядаўная прызнаўся ў сваёй гомасексуальнай арыентацыі.

Расійскі дэпутат Віталій Мілонаў прапанаваў забараніць для Ціма Кука ўезд у Расію.

Трансвестыт Канчыта Вурст з Аўстрыі перамог на Еўрабачанні-2014.

ЛГБТ-рух – грамадска-палітычны рух лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендараў за свае правы.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат