Пра курсы
ГАРАДЫ :


15.03.2015
СЛОЎНІК Кавярня (+ВІДЭА)
powerpoint70 Спампуйце прэзентацыю POWER POINT
word70 Спампуйце раздатку ў WORD

Кавярня, рэстаран / рэстарацыя, піцэрыя, бар, сталовая (сталоўка), буфет, чабурэчная, блінная, бульбяная, страўня, карчма

Снеданне /сняданак – снедаць

Абед – абедаць

По́лудзень, падвячорак – палуднаваць

Вячэра – вячэраць

Цягам дня – падсілкавацца, перакусіць, перахапіць

о-психологии-за-чашкой-кофе

Дазвольце запрасіць вас на вячэру. Ці можам мы разам паабедаць / пайсці на абед? Сустрэнемся а трэцяй гадзіне на рагу праспекта і Гарадскога вала.

Ба́рмен (барме́н), афіцыянт, бары́ста.

Зерне кавы, кававае зерне

Эспрэса, амерыкана, капучына, ла́тэ.

Чорная кава з цукрам / без цукру, кава з малаком, кава з вяршкамі, натуральная кава, распушчальная кава, какава (жаночы род), гарачы шакалад

Зерне кавы / кававае зерне

Гарбата – чорная, зялёная, фруктовая.

Гарбата ліставая / у пакеціках

Гарбата – з зёлак, чай – з аднайменнай расліны, але ў гутарковай мове “гарбата” часта ўжываецца ў абодвух выпадках.

Зялёная гарбата з мятай, язмі́нам (рус. жасмин), ядлоўцам / пад’ельнікам (рус. можжевельник), лімонам.

Мінеральная вада без газы (негазаваная), з газаю / газаваная, сок, бярозавік (бярозавы сок), квас, гарэлка, піва, віно.

З лёдам / без лёду

_ill2

Печыва, пернікі, пірожнае, марожанае (марозіва) з сіропам, торт, пірог, цукеркі, варэнне (сочыва).

Страва – гатаваная ежа, паўмісак – рус. блюдо

Першая страва – на першае

Другая страва – на другое

Трэцяя страва – на трэцяе

Мяса: свініна, я́лавічына (рус. говядина), цяляціна, бараніна, курыца / птушка, качка

Рыба: селядзец, фаршыраваны шчупак, смажаны карп

Гарнір: бульба печаная / вараная / смажаная, ва́раны рыс, тушаная гародніна

Салата / салат – расліна і гатовая страва

Закускі: вяндлі́на (рус. ветчина), каўбаса/кілбаса, яйкі

Ці можна ў вас сёння павячэраць?

Я хацеў бы зарэзерваваць столік.

Ці ёсць у вас вольны / свабодны столік?

Даруйце, вольных месцаў няма.

Вы можаце крыху пачакаць, зараз павінен вызваліцца столік.

Ці можна замовіць столік на дваіх на сем гадзін вечара?

Гэты столік вольны?

Тут не заня́та?

У вас у кавярні не паляць? – Паліць можна толькі ў суседняй зале.

Падыдзіце, калі ласка, да нашага століка /да нас.

Ці можна атрымаць меню?

Мы гатовыя зрабіць замову / заказ.

Прабачце, мы яшчэ не вырашылі, што замовіць /заказаць.

Прыборы: відэлец, нож, лыжка, лыжачка, талерка, сподачак.

Прынясіце, калі ласка, соль / воцат / перац / алей / цукар.

Дайце, калі ласка, яшчэ адну шклянку / чарку / келіх / кубак / куфаль (кухаль).

Ці можна папрасіць сурвэткі?

Памяняйце, калі ласка, абрус – ён не вельмі чысты.

Што вы можаце прапанаваць нам на першае?

Якія ў вас ёсць беларускія мясныя стравы?

Якую страву вы парэкамендуеце?

Што вы нам параіце ўзяць?

Праз які час будзе гатовая наша замова / заказ?

Скажыце, калі ласка, з чаго зроблена гэта салата?

Скажыце, калі ласка, якія ў вас ёсць напоі?

Дэсерт мы возьмем трохі пазней.

Прынясіце нам рахунак, калі ласка / калі ласка, разлічыце нас.

Рэшты не трэба, дзякуй!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат