Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: https://vk.com/movananova.mahiliou,https://www.facebook.com/movananova.mahiliou

23.01.2020
«Першыя ідэі: інклюзія»: крэатон для старшакласнікаў у Магілёве

1 лютага ў Магілёве адбудзецца крэатон для старшакласнікаў, тэмай якога стане інклюзія ў Беларусі.

изображение_viber_2020-01-23_15-01-16

Старшакласнікам прапануюць  пагутарыць пра камфортнасць гарадской прасторы для людзей з асаблівымі патрэбамі і магчымасці іх удзелу ў грамадскім жыцці.

 Спачатку школьнікі паглядзяць некалькі відэаролікаў выступленняў сусветна вядомых спікераў. Убачанае патлумачыць эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць удзельнікам канкрэтную задачу. Затым яны падзеляцца на каманды і калектыўна абмяркуюць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення пастаўленай мэты, а затым прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй.

 Па выніках абмеркавання журы з ліку экспертаў па вызначаных тэмах, прадстаўнікоў кампаніі А1 і акадэмічнай супольнасці абярэ лепшыя выступленні, ідэі і ўзнагародзіць іх аўтараў.

 Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, а таксама прадстаўляць іх на публіцы і атрымаць парады ды каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

 Крэатон праводзіцца ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» – рэспубліканскага конкурсу ідэй для старшакласнікаў краіны, які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Збор заявак яшчэ працягваецца.

 Дзе: канферэнц-зала бізнес-цэнтра «Атрыум» (вул. Першамайская, 57)

 Калі: 1 лютага 2020 г. з 11:00 да 15:00

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат