Пра курсы
ГАРАДЫ :


30.05.2015
Лявон Вольскі павіншаваў выпускнікоў гарадзенскай “Мовы Нанова”

23 траўня на выпускным гарадзенскіх курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” быў сапраўдны аншлаг: зала ламілася ад людзей самага рознага ўзросту, ад зусім маленькіх гарадзенцаў да сталых асобаў. Глядзіце наш фотарэпартаж і шукайце сябе на здымках!

get_img

Усмешкі, жарты і выдатны настрой усіх прысутных ствараў сапраўдную святочную атмасферу.

get_img (25)

get_img (24)

get_img (23)

get_img (22)

get_img (21)

get_img (20)

get_img (19)

get_img (18)

Спачатку арганізатары курсаў падсумавалі вынікі працы і ўзнагародзілі дыпломамі і падарункамі лепшых слухачоў «Мовы Нанова».

get_img (17)

get_img (16)

get_img (15)

get_img (14)

get_img (13)

get_img (12)

Кульмінацыяй выпускнога і цудоўным падарункам для выпускнікоў стаў выступ знакамітага беларускага рок-музыкі Лявона Вольскага. Новыя песні і самыя любімыя старыя хіты падрывалі людзей з месцаў: гарадзенцы спявалі разам з музыкам, некаторыя не маглі стрымацца і танцавалі, а паўлегендарныя «Тры чарапахі» усе спявалі стоячы.
get_img (11)

get_img (10)

get_img (9)

get_img (8)

get_img (7)

get_img (6)

get_img (5)

get_img (4)

get_img (3)

Гэта самыя крутыя курсы беларускай мовы, і сённяшні занятак гэта толькі падцвердзіў. Атмасфера, госці, людзі! Прыхожу на кожны занятак — і столькі прыемных момантаў! Я вельмі люблю гэтых людзей, нашы курсы. Я там, дзе я павінна быць“, — падзялілася ўражаннямі адна з вядучых курсаў Эмілія (на здымку ніжэй — злева).

Яе падтрымала другая вядучая курсаў “Мова Нанова Гародня” Вераніка (на здымку ніжэй — справа): “Я правяла ўжо два сезона з Эміліяй, класныя людзі, класныя заняткі, госці, тэмы, інтэрактывы. Дзякуй усім“.

get_img (2)

Калега дзяўчат Антось: “У гэтым годзе курсы прайшлі вельмі пладавіта. Мы развіваліся, спрабавалі шмат розных фарматаў: і танцы, і кіно, і святы, вечарыны. У нас з’явілася шмат цікавых людзей, наведвальнікаў. Мы намагаліся кожны раз запрашаць цікавых гасцей. У наступным годзе будзе таксама шмат цікавага. Я вельмі натхнёны“.

get_img (1)

Мы запыталі пра ўражанні і слухачоў курсаў беларускай мовы.

Насця:Я не буду казаць колькасць заняткаў, якія я наведала, але хадзіла як магла. Пасля такіх курсаў пачынаеш яшчэ больш паважаць і любіць сваю родную беларускую мову, свой родны край. Вельмі добры, што такія курсы існуюць. І хачу пажадаць, каб на курсах заўжды было столькі ж народу, як сёння. Чым нас больш, тым лепш“.

Бадай, самы вясёлы ўдзельнік выпускнога Дзмітрый: “Гэты вечар я правёў вельмі класна. Сонейка было сёння тут! Гэта было самае лепшае, што са мной здарылася!

Павел: “Вельмі цікавыя курсы. Вельмі прыемна сюды прызодзіць. Кожны павінен ведаць, наколькі можа, родную мову, цікавіца ёй. Курсы “Мова Нанова” паказваюць, што вывучэнне мовы можа быць цікавым і прыемным. Акрамя таго, што тут прыгожыя вядучыя, таксама на курсы запрашаюць цікавыя музыкальныя калектывы, тут стварылася веьмі файная суполка людзей, з якімі прыемна камунікаваць“.

Твой Стыль

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат