Пра курсы
ГАРАДЫ :


26.02.2016
СЛОЎНІК. ЛЕТНІ АДПАЧЫНАК.

word70 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

 

 

Слоўнік. Адпачынак

Застацца ў горадзе / з нейкай прычыны адмяніць адпачынак
Працаваць як конь /Свету Божага не бачыць
Наведваць выставы ды імпрэзы / навучыцца танчыць народныя танцы
Быць на курорце / на моры / на возеры / на рацэ
Вандраваць па Беларусі / па іншых краінах
Быць у валанцёрскім / моладзевым летніку / добраўпарадкаваць сядзібу XVIII стагоддзя

Быць у вёсцы ў бабулі / сустрэць старых знаёмых / сяброў дзяцінства
Загараць (апаляцца) на сонцы / карыстацца крэмам для/пасля загару
Купацца, плаваць / даваць нырца з аквалангам
Катацца на ровары / пабіць калені да крыві / прапароць кола
Смажыць шашлыкі / гатаваць ежу на вогнішчы / варыць юшку з карасёў
Шпацыраваць па парку / батанічным садзе / узбярэжжы Мінскага мора

Блукаць па лесе / разглядаць жыццё мурашоў і мухамораў / убачыць жывую зязюлю
Вандраваць аўтаспынам / даведацца больш пра дальнабойшчыкаў
Хадзіць у грыбы / у ягады / на рыбу / на паляванне
Аглядаць помнікі архітэктуры / палацы / сядзібы /цэрквы /касцёлы /замкі
Фатаграфаваць / здымаць на відэа / навучыцца апрацоўваць здымкі і відэа
Скакаць з парашутам / апускацца на дно Нарачы / залезці ў адзіную ў Беларусі пячору
Ездзіць па барахло ў Акропаліс і Беласток

Займацца цікавымі праектамі / пісаць вершы / спяваць караоке
Тусавацца па клубах і дыскатэках / згубіць тэлефон / не памятаць падрабязнасцяў
Падцягваць веды па беларускай / замежнай мове
Рыхтавацца да іспытаў / сядзець над падручнікамі і дапаможнікамі
Засвойваць новую прафесію ці ўменне / навучацца новай справе
Патрапіць у лякарню / непрыемную сітуацыю
Цікава бавіць час з сябрамі
Закахацца / знайсці сваю палову / ажаніцца / выйсці замуж / нарадзіць дзіця / быць шчаслівым

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат