Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.11.2015
КУЛЬТУРА МОВЫ

Культура мовы, або: Гавары, ды не ўсё дагары!

powerpoint70 Спампуйце прзентацыю ў POINTКультура мовы

Юбілей, гадавіна, угодкі – дзе і калі дарэчы ўжываць гэтыя словы?

Юбілей (з лац. iubilaeus = юбілейны год, юбілей; са ст.-габр. jo’be’l = баран, баранаў рог) – гадавіна якой-небудзь падзеі або дзейнасці, а таксама святкаванне гэтай гадавіны.

Гадавіна – юбілей з нагоды народзінаў чалавека, заснавання ўстановы, пачатку ці заканчэння вайны або міру і г.д.
Прыклады:
Сёлета я адсвяткаваў сваю 30-ю гадавіну, а мой старэйшы брат – 36-ю.
У 2015 годзе Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт адзначыў сваю 11-ю гадавіну.
Летась беларусы святкавалі 500-ю гадавіну пераможнай Аршанскай бітвы.

Угодкі – гадавіна (юбілей) сумнай падзеі, зазвычай смерці або пахавання.
Прыклады:
Увесну будуць другія ўгодкі па Рыгору Барадуліну, а наступнай восенню будуць першыя ўгодкі па Віктару Сырыцу.

Антон Адамовіч, часопіс “Узвышша”, 1929 г., №2:
“Апошнім часам пачало дужа шырока ўжывацца слова «ўгодкі», прычым заўважаецца нават тэндэнцыя замяніць гэтым словам сэнсава блізкае яму слова «гадавіна». Гэта напару прыводзіць да надання слову «ўгодкі» пашыранага сэнсу, вынікам чаго з’яўляюцца такія выразы, як «11-я ўгодкі Кастрычнікавае рэвалюцыі» або «20-я ўгодкі пісьменніцкай дзейнасці Я. Коласа». Гэта, вядома, скажэньне таго зусім акрэсленага і вузкага сэнсу, які згаданае слова мае ў народнай мове, дзе яно значыць «гадавое памінанне па нябожчыку», як гэта правільна адзначае ў сваім слоўніку І. Насовіч. Таму для абазначэння ўсіх іншых відаў «гадавога памінання» трэба ўжываць слова «гадавіна» – 11-я гадавіна Кастрычнікавай рэвалюцыі» і г. д.

Трэба яшчэ дадаць, што слова «ўгодкі» вымагае ў нашай мове пэўнай сінтаксічнай канструкцыі – прыназоўніка «па» і зусім не дапушчае тлумачальнага слова «смерці», бо яно ўваходзіць у сам змест паняцця «ўгодкі». Так, напрыклад, нельга сказаць «100-я ўгодкі смерці Бетховена», а трэба – «100-я ўгодкі па Бетховену».

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат