Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.12.2015
ГРАМАТЫКА Зваротак

ЗВАРОТАК

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Зваротак – гэта слова, або спалучэнне слоў, якія абазначаюць таго, да каго звяртаюцца з мовай.Зашумі ты, лес, па-вясноваму!

Зваротак можа быць неразвіты (не мае пры сабе залежных слоў) і развіты (мае пры сабе залежныя словы): Гуляйце, вейце, снежныя вятры,ад ранняй да вячэрняй зары!

Зваротак на пісьме з 2-х бакоў аддзяляецца коскамі, а ў вусныя маўленні – паўзамі. Калі ж зваротак суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік (нават, калі стаіць у пачатку сказа) (Шаноўныя сябры! Любіце кнігу, яна навучыць вас разумець жыццё, яна дасць вам розум і сілу).

З а ў в а г а !

1. Выклічнікі, што стаяць пры зваротках, аддзяляюцца ад іх коскамі: Эх, луг шырокі! Як жывы ты, праменнем сонейка заліты…

Для даведкі: Выклічнік – часціна мовы, якія выражае пачуцці, эмоцыі і валявыя пабуджэнні, але не называе іх (Ах, о, ай, эй, эх, ух, цыц і г. д.).

2. Калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты або вы, які з’яўляецца дзейнікам, то выдзяляецца коскамі толькі зваротак: Ой ты, маё сонца, як жа свеціш ясна!

У гутарковай мове гэтыя займеннікі могуць выступаць і ў ролі звароткаў. У такіх выпадках яны выдзяляюцца коскамі: Эй, ты, падыдзі сюды!

3. Часціца о ад зваротка коскай не аддзяляецца: О Нёман, о бацька мой Нёман,як сонца, як дзень дарагі!

Памятайце!

Выбар пэўнай формы зваротка амаль заўсёды прама ці ўскосна адлюстроўвае адносіны да суразмоўцы, абумоўленыя самымі рознымі фактарамі, пачынаючы ад адносін (узроставых ці сацыяльных), якія звязваюць суразмоўцаў, і заканчваючы асабістымі адносінамі паміж імі, эмацыянальным станам суразмоўцы, узроўнем яго этычнай культуры.

Заданне.

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Прачытайце сказы, захоўваючы (дзе трэба) клічную інтанацыю. Выдзяліце звароткі з дапамогай знакаў прыпынку. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

Складзіце сказы са звароткамі, якія адносіліся б да тэмы заняткаў.

О лес густы о лес хваёвы! Зачарован я тваім жыццём. — *О лес густы, о лес хваёвы! Зачарован я тваім жыццём.

Сцяной высокай падымайся бор. — *Сцяной высокай падымайся, бор.

Ой дзяўчаткі бяжыце сюды! — *Ой, дзяўчаткі, бяжыце сюды!

Ах валошка валошкасястрыца рамонка Зноў вы побач на ўцеху душы зацвілі. — *Ах, валошка, валошка, сястрыца рамонка! Зноў вы побач на ўцеху душы зацвілі.

О мора люблю я тваё сваволле, люблю тваю буру і ціхую гладзь! — *О мора, люблю я тваё сваволле, люблю тваю буру і ціхую гладзь!

Не шуміце клёны маладыя ў цяністым парку над ракой. — *Не шуміце, клёны маладыя, у цяністым парку над ракой.

Забудзь трывогу вечную сваю, прыляж мая натомленая мама, як некалі ты мне, табе спяю. — *Забудзь трывогу вечную сваю, прыляж, мая натомленая мама, як некалі ты мне, табе спяю.

Бубны Бубны Грукачыце бубны Расступайцеся дзяўчаты расступайцеся дзяды! — *Бубны! Бубны! Грукачыце, бубны! Расступайцеся, дзяўчаты, расступайцеся, дзяды!

Ой вы гусі паняслі вы за сабою лета! — *Ой вы, гусі, паняслі вы за сабою лета!

Зямля-карміцелька Яшчэ далёкія продкі прыкмецілі, пакінулі нам у неўміручую спадчыну сваё адкрыццё: «Пад сонцам няма нічога мілейшага за цябе». — *Зямля-карміцелька! Яшчэ далёкія продкі прыкмецілі, пакінулі нам у неўміручую спадчыну сваё адкрыццё: «Пад сонцам няма нічога мілейшага за цябе».

Бярозка мая белакрылая Якая ж ты сонейка мілая, спускаеш пушыстыя вецці і сінімі іскрамі свеціш. — *Бярозка мая белакрылая! Якая ж ты, сонейка, мілая, спускаеш пушыстыя вецці і сінімі іскрамі свеціш.

Расціце малыя радзіму любіце, сардэчна шануйце руплівых бацькоў. — *Расціце, малыя, радзіму любіце, сардэчна шануйце руплівых бацькоў.

Адкажы мне вербачка мілая чаму ты ўсё смуцішся, журышся, пахілая? — *Адкажы мне, вербачка мілая, чаму ты ўсё смуцішся, журышся, пахілая?

 

Паводле падручніка па беларускай мове (З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя)

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат