6. Пераход д, т перад ч, ц у доўгія чч і цц на стыку марфем. Не перадаецца на пісьме.
вымаўленне напісанне праверка
паЧчыстую паДчыстую прыстаўкі на – д пішуцца нязменна;
золаЦца золаТца для вызначэння літары ў корані трэба
падабраць аднакаранёвыя словы.
7. Пераход спалучэнняў зычных:
тс, чс, цс, кс → ц (і норма вымаўлення, і норма правапісу)
вымаўленне = напісанне
танкісЦкі (ад танкіст + ск) і
мастаЦтва (ад мастак + ств) а
Выключэнне: словы неславянскага паходжання (Мазамбік → мазамбікскі, узбек → узбекскі).
с → ц (норма вымаўлення, але не перадаецца на пісьме)
вымаўленне напісанне
гараЦкі гараДскі
ірланЦкі ірланДскі
сс, гс, хс, жс, шс → с (норма вымаўлення, якая замацавалася на пісьме)
вымаўленне = напісанне
матроСкі (ад матрос + ск) і
птаСтва (ад птах + ств) а
Выключэнне: у геаграфічных назвах і назвах народаў захоўваюцца спалучэнні гс, хс, жс, шс (Карабах → карабахскі, вараг → варажскі, Старыя Дарогі → старадарожскі). Наяўнасць жа чаргавання г/ж вызначаецца па слоўніку (Пецярбург → пецярбургскі, Прага → пражскі).
зс → с (вымаўляецца, але не перадаецца на пісьме)
вымаўленне напісанне
сілеСкі сілеЗскі (ад Сілезія + ск)
8. Спалучэнне “зычны + санорны” ў канцы слова. Некаторыя запазычанні заканчваюцца неўласцівым для беларускай мовы спалучэннем –тр, -др, -бр, -бль, -кл. У жывым маўленні паміж гэтымі зычнымі ўзнікае беглы а. Гэтая з’ява не перадаецца на пісьме.
вымаўленне напісанне
сіДАР сіДР
меТАР меТР
АляксанДАР АляксанДР
Горад+ск = гарадскі
Француз+ск = французскі
Каўказ+ск = каўказскі
Сілезія+ск = сілезскі
Асветнік+ск = асветніцкі
Беласток+ск = беластоцкі
Нью-Ёрк+ск = нью-ёркскі
Бангкок+ск = бангкокскі
Узбек+ск = узбекскі
Пінск+ск = пінскі
Глуск+ск = глускі
Новасібірск+ск = новасібірскі
Адвакат+ск = адвакацкі
Лабарант+ск = лабаранцкі
Інтэлігент+ск =інтэлігенцкі
Брэст+ск = брэсцкі
Ткач+ск = ткацкі
Скрыпач + ск = скрыпацкі
Казах+ск = казахскі
Цюрых+ск = цюрыхскі
Шах+ск = шахскі
Пецярбург+ск = пецярбургскі
Парыж+ск = парыжскі
Прага+ск = пражскі
Латыш+ск = латышскі
Швед+ск = шведскі
Невук + ств =невуцтва
Палессе+ск = палескі
Манах+ств = манаства
Гаага+ск = гаагскі
Заданне 2. Прачытайце правільна словы. Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце поле справа ад задання курсорам:
чытачцы — [чытаццы]
падчапіць — [паччапіць]
карытца — [карыцца]
сціплы — [сьціплы]
не хоча падказваць — [ня хоча патказаць]
сядзьце — [сяцьце]
падцяжкі — [пацьцяшкі]
падчыкільгаць — [паччыкільгаць] (кульгаць)
падчэпка — [паччэпка]
схіліцца — [схіліцца]
згінацца — [згінацца]
сцішышся — [сьцішысься]
сходка — [схотка]
схільнасць — [схільнасьць]
разлятайка — [разьлятайка]
дакладчык — [даклаччык]
песня — [песьня]
лётчык — [лёччык]
у ручцы — [у руццы]
сад — [сат]
падчытаць — [паччытаць]
грузчык — [грушчык]
бясшэрсны — [бяшшэрсны]
бязмежны — [бязьмежны]
гарадскі — [гарацкі]
падчарка — [паччарка]
шведскі — [швецкі]
адшумець — [ачшумець]
адсыпаць — [ацсыпаць]
не хлусіш — [ня хлусіш]
раз-пораз — [рас-порас]
на рэчцы — [на рэццы]
Суражчына — [Сурашчына]
складчына — [склаччына]
расшпілены — [рашпіліны]
падснежнік — [пацьсьнежнік]
рэзкі — [рэскі]
расчапіць — [рашчапіць] (раз’яднаць)
расшчапіць — [рашчапіць] (раскалоць)
узлез — [узьлес]