Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.05.2015
ГРАМАТЫКА Выкарыстанне “аб” і “пра”

powerpoint70 СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПАВАЦЬ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

word70 СПАМПАВАЦЬ РАЗДАТКУ Ў WORD

Прыназоўнік “аб” актыўна ўжываецца ў афіцыйнай сферы, у назвах дакументаў, законаў, указаў, дэкрэтаў, пастаноў, інструкцый. Напрыклад: закон аб мовах, кодэкс аб адукацыі і г.д.

Але ёсць і яшчэ адзін прыназоўнік, які мае значэнне “аб” – пра. У сапраўднасці асноўны ў гэтай пары прыназоўнік “пра”.

Некалькі прыкладаў з літаратуры: з рамана У. Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”:

“Розныя дурныя чуткі ходзяць пра яе, пра злачынства, пра той закрыты працэс, на якім я нібыта быў ці то падсудным, ці то сведкам.”

Альбо назвы вершаў Аркадзя Куляшова: “Пра восень”, “Пра вечнае пяро”, “Пра марс”.

Такім чынам, ужыванне “аб” абмежавана афіцыйнай сферай.

Калі назоўнік ці прыметнік пачынаецца са складоў пра, про, пры, спра, то перад імі пажадана выкарыстоўваць прыназоўнік “аб”, каб пазбегнуць аднастайнага паўтарэння тых самых гукаў (аб прыемных успамінах, аб справах).

У творчасці беларускіх класікаў таксама сустракаюцца прыназоўнікі “аб”.  Напрыклад, у Янкі Купалы:

З паэмы “Магіла Льва”: “Пытаць аб гэтым трэба ночку і за акном вішнёвы сад”, з твору “Яна і я”: “Сядзь на пачэсны кут, мая багіня, і будзем думы думаць аб сабе”.

ЗАДАННІ

УВАГА! Каб пабачыць слушныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай.

Калі ласка, устаўце патрэбны прыназоўнік (“аб” або “пра”):

Закон Рэспублікі Беларусь “      культуру(-ы) ў Рэспубліцы Беларусь” – *закон Рэспублікі Беларусь “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь”

    баністыку(-цы) – *пра баністыку

    прасторы(-ах) – *аб прасторах

Закон Рэспублікі Беларусь  “     мовы(-ах) у Рэспубліцы Беларусь” – *закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь»

    нумізматаў(-ах) – *пра нумізматаў

    праблемы(-ах) – *аб праблемах

Пастанова       ільготы(-ах) – *Пастанова аб ільготах

    калекцыі(-ях) – *пра калекцыі

_  прыроду(-дзе) – *аб  прыродзе

_  курсы(-ах) беларускай мовы – *пра курсы беларускай мовы

_  прашчураў(-ах) – *аб прашчурах

_ бірафілію(-і) – *пра бірафілію

“Дэкрэт  __ дармаедаў(-ах)” – *«Дэкрэт аб дармаедах»

   продкаў(-ах) – *аб продках

Загад   звальненне(-і) – *загад аб звальненні

   філумністыку(-цы) – *пра філумністыку

Я ніколі не забуду     правільнае(-ым) ўжыванне(-і) прыназоўнікаў “аб” і “пра” – *я ніколі не забуду аб правільным ўжыванні прыназоўнікаў “аб” і “пра”:)

 

Складзіце і запішыце, калі ласка, сказ з адным з прапанаваных слоў (словазлучэнняў).  Пажадана, у тэму заняткаў :)

 

Матэрыял да заняткаў складзены паводле  лінгвістычнай праграмы “Моўнік”.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат