Пра курсы
ГАРАДЫ :


15.03.2015
ГРАМАТЫКА Улазіны

Звычайна:

Стол — сталы, дзень – дні, зямля – землі.

Але ёсць назоўнікі, што ўжываюцца толькі ў адным з лікаў – адзіночным ці множным.

Адзіночналікавыя назоўнікі:

1) Абстрактныя (малацьба, дабрыня, каханне);
2) Зборныя (адзенне, насенне);
3) Рэчыўныя (руда, масла, брызент)
4) Плыні, супольнасці і пад. (рэалізм, фашызм)
5) Уласныя назвы (Зямля, Месяц).

Множналікавыя  назоўнікі:

1) Прадметы, што складаюцца з некалькіх частак (вароты, граблі);
2) Працэсы (перамовы, паводзіны, імяніны);
3) Рэчывы (дрожджы, крупы)
4) Прамежкі часу (суткі, канікулы)
5) Уласныя назвы (Балканы, Клепачы).

Увага! Часам множналікавыя назоўнікі можна палічыць.

У такім разе з імі ўжываюцца зборныя лічэбнікі:

Трое нажніц,

Чацвёра саней,

Двое канікул.

Заданне 1.

Размяркуйце назоўнікі па слупках:

Адзіночналікавыя               Множналікавыя                  Маюць два лікі

Агонь, цукар (у значэнні дадатку ў гарбату), рэчыва, сані, ягнё, сонца, зорка, здымач, крупы, чарніла, высеўкі, сыр (гатунак), малако, апартунізм, згода, каменне, ліст, цукеркі, Баранавічы, інвентар, Буг, куп’ё, цымбалы, штаны, хаўтуры, захад, Поўнач, вельвет, акуляры, зносіны, злакавыя, рукавіцы, парэнчы, зерне, голас, колер, сімпатыі, правы, салідарнасць, квецень, спагада, спекуляцыя (у значэнні працэсу), паводзіны, апілкі, рух, ад’езд, капуста, пеніцылін, дрожджы, парэнчы, чаравікі, лыжы, брусніцы, рэалізм, соль, куфар, насланнё, прароцтва, клешчы, маладняк, гумар, грудзі, выбары (у значэнні афіцыйнага абрання чагосьці), шахматы (у значэнні прадметаў для гульні), жмуркі, гарадкі (гульня), УЛАЗІНЫ.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат