Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.03.2015
ГРАМАТЫКА Ў нескладовае

powerpoint70 СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПАВАЦЬ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

word70 СПАМПАВАЦЬ РАЗДАТКУ Ў WORD

Ў У
1. пачатак слова (калі папярэдняе слова заканчваецца галоснай):на ўвесь дзень, моцны ўдар, хацела ўзяць; 1. пад націскам: да урны, Брэсцкая унія, насілі унты, чулася уханне, баул;у выклічніках: у, нягоднікі; ух ты!; уй, які смешны;
2. сярэдзіна іншамоўных слоў пасля галоснай (калі не ўтвараесклад):аўра, даўн, джоўль, паўза, аўкцыён, аўтограф, але: траур; 2. на канцы нязменных запазычанах слоў:Б. Шоу, ноу-хау, ток-шоу;
3. пасля злучка або двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосную: жанчына-ўрач, часопіс “Бярозка” ўзнагароджаны, мастакі-ўмельцы; 3. у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ус, -ум: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус;
4. пры чаргаванні л з ў: даў, казаў, шоўк, поўны, паўметра; 4. на пачатку ўласных імён і назваў: ва Узбекістан (для ўзбекаў), за Уладзіміра, да Усяслава.
5. пры чаргаванні в з ў: зноўку, кроў, любоў, бацькаў, аўторак, каўбой, Роўба, Аўстрыя.

 

Заданні

УВАГА! Каб пабачыць павільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакладзіце, калі ласка, на беларускую мову:

волк, волки, волчонок – * воўк, ваўкі, ваўчаня

воротник  — * каўнер

полный, полненький — * поўны, поўненькі

желток — * жаўток

страус * страус

с любовью — * з любоўю

долгий, долгота — * доўгі, даўгата

полковник — * палкоўнік

шерсть, шерстяной — * воўна, ваўняны

каучук — * каўчук

молчаливый — * маўклівы

колпак — * каўпак

полукруг — * паўкола

ух ты * ух ты!

Австрия * Аўстрыя

полтора — * паўтара

громкое «ура» — * гучнае «ўра»

здоровье — * здароўе

по-вчерашнему — * па-ўчарашняму

лауреат — * лаўрэат

главврач — * галоўурач

грустил — * сумаваў

неумеха — * няўмека

нотариус — * натарыус

юго-восточный — * паўднёва-ўсходні

полноправный — * паўнапраўны

соучастие — * саўдзел

вакуум — * вакуум

в унисон — * ва ўнісон

радиус — * радыус

аул – * аул

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат