Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.05.2015
ГРАМАТЫКА Стылі мовы

word70 СПАМПАВАЦЬ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

word70 СПАМПАВАЦЬ РАЗДАТКУ Ў WORD

Стыль Мэта ўжывання Сфера ўжывання Прыкметы
Навуковы Даходліва, доказна апісаць навуковыя адкрыцці, тэхнічныя дасягненні, асвятліць культурна-гістарычныя праблемы Навукова-тэхнічная літ-ра, вучэбныя падручнікі і дапаможнікі, выступленні на канферэнцыях па розных праблемах Навуковыя і тэхнічныя тэрміны, адназначныя, нявобразныя словы, паняцці
Афіцыйна-справавы Перадаць дзелавую інфармацыю праз афіцыйныя дакументы Афіцыйныя дзелавыя адносіны, галіна права і заканадаўства (указы, дагаворы, пастановы, заявы, законы і г. д.), справаводства (загады, пратаколы, распіскі) Строгасць у адборы слоў і выразаў, сцісласць, лаканічнасць. Часта сустракаюцца словы: акт, адказчык, патрабаванне, слухалі, пастанавілі, палічылі мэтазгодным і г. д.
Публіцыстычны Перадача інфармацыі і ўздзеянне на людзей; а таксама паведаміць пра падзеі і навіны грамадскага жыцця, культуры, навукі, мастацтва і даць ім ацэнку Грамадска-палітычная літаратура, перыядычны друк, публічныя выступленні, прамовы на сходах, па тэлебачанні Эмацыйнасць, пабуджальнасць да дзеяння, вобразнасць ацэнак.Грам.-паліт. тэрміналогія (брацтва, роўнасць, мафія), словы з ацэначным значэннем (ветэран, наватар, здраднік), дзеясловы ў загаднай форме (паглядзіце, падумайце)
Мастацкі Эстэтычнае ўздзеянне на людзей, задавальненне духоўных патрэб грамадства Проза, драматургія, паэзія Вобразнасць, эмацыйнасць, здольнасць выклікаць розныя пачуцці.Ужываюцца словы і з прамымі, і з  пераносным значэннямі (раніца, дарога, ветразь, уецца, кланяецца, барвовы), народна-паэтычныя словы (матуля, дачушка, зямелька, сэрцайка)
Гутарковы, або размоўны Абмен думкамі, пачуццямі Штодзённыя зносіны людзей; рэалізуецца без папярэдняй падрыхтоўкі ў вуснай дыялагічнай форме ў неафіцыйных, нязмушаных умовах. Бытавая сфера Агульнаўжывальныя і гутарковыя словы, дыялогі. Вялікая роля жэстаў, мімікі.Сталоўка, электрычка, таўкучка, балбатаць, таўстаморды, безгаловы, лапавухі, брацік.

ЗАДАННІ

УВАГА! Каб пабачыць слушныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай.

Прачытайце, калі ласка, тэксты і вызначце іх стылі.

№ 1

Энергазберажэнне – гэта эканомія электраэнергіі. Ці, іншымі словамі, яе разумнае выкарыстанне. Ашчадны чалавек гатуе чай толькі тады, калі ѐн сапраўды патрэбен, пры гэтым грэе столькі вады, колькі трэба. А вось неэканомны чалавек, наадварот, замест двух-трох шклянак нагрэе два літры вады. І як змагацца з гэтай праблемай?

*Публіцыстычны

№ 2

Галоўнае паняцце стылістыкі – стыль. Моўны стыль – разнавіднасць мовы  з пэўнымі асаблівасцямі фанетычных, лексічных, марфалагічных, сінтаксічных сродкаў, адбор якіх мае мэтавую накіраванасць і залежыць ад умоў камунікацыі. Пытанне пра колькасць стыляў сучаснай навукай  вырашаецца па-рознаму. Звычайна вылучаюць афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, гутарковы і матацкі стылі. У некаторых навуковых працах  афіцыйна-дзелавы стыль называецца справавым.

Межы паміж стылямі адносныя, рухомыя, ім аднолькава ўласціва  тэндэнцыя да раздзялення, дыферэнцыяцыі, з аднаго боку, і   ўзаемапранікнення – з другога.

У фарміраванні функцыянальных стыляў прымаюць удзел усе сродкі мовы –  фанетычныя, лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя.

*Навуковы

№ 3

Вялікдзень! Вялікдзень! – ад нівы да нівы

Заводзіць бацькоў сваіх песеньку сын.

Зірні ж, азірніся, шчасьліў, нешчасьлівы.

I заўтра на поле да сох як адзін!

 

Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем,

Адвечных ня можам пазбыціся сьлёз…

Наперад па шчасьце! Хай злое ўсё дрогне

Вясна ўжо на сьвеце, – Хрыстос уваскрос!

*Мастацкі

№ 4

— Добра вам, служывым людзям, — казаў Яўхім, звяртаючыся да Міхала і Яся. – Праца, яно, вядома, нялёгкая, але заробак ёсць пэўны, а мы, мікалаеўцы, душымся на пяску.

— Зайздросціць вельмі такскма няма чаго, — адказаў гаспадар. – Не ўнаровіш якому чорту – пішы прапала, загоняць у якое балота ці зусім з торбай пусцяць. Іншая рэч сваё: хоць пясок, хоць якая зямелька, але ты сам гаспадар, сам сабе пан.

— Ат, швагер, не прыбядняйся, — прамовіў Карусь Дзівак. – Кавалак хлеба і да хлеба ты маеш, а што больш трэба чалавеку?

— Так- то яно так, — не згаджаўся Міхал, — але ўсё ж, чалавеча, кепска, калі сядзіш на чужым суку… Часам той хлеб упоперак горла становіцца…

*Гутарковы

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат