Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.05.2015
ГРАМАТЫКА Ступені параўнання прыметнікаў

powerpoint70 СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ Ў POWER POINT

Ступені параўнання могуць утвараць толькі якасныя прыметнікі (тыя, што абазначаюць прымету, якасць прадметаў, з’яў, якія могуць праяўляцца ў большай ці меншай ступені). Пасля прыметнікаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання ўжываецца прыназоўнік за:

Вышэйшы за яго, лепшы за ўсіх (нельга – вышэй яго!)

Таксама могуць ужывацца параўнальныя звароты са словамі чым і як:

Ён вышэйшы, чым брат.

У вёсцы няма лепшых яблык, як у майго суседа.

1. Вышэйшая ступень:

а) простая форма ўтвараецца:

цвёрды – цвярдзейшы, дарагі – даражэйшы

вялікі – большы, добры – лепшы

вялікі – найбольшы (колькасная прымета)

вялікі – найвялікшы (якасная прымета – ‘таленавіты, выдатны, выбітны’)

добры – лепшы (добрай якасці)

добры – дабрэйшы (суадносіцца з назоўнікам дабрыня)

Увага!

Вышэйшая ступень параўнання ад малады – маладзейшы, ад стары – старэйшы. Прыметнікі малодшы, старшы ўжываюцца пры абазначэнні афіцыйных пасадаў і званняў і не маюць вышэйшай ступені параўнання: малодшы сяржант, старшы выкладчык.  Прыметнік малодшы таксама ўжываецца ў значэнні ‘больш позні паводле часу свайго з’яўлення’:  малодшы брат, малодшая сястра, але старэйшы брат (не старшы!)

б) складаная форма ўтвараецца ад прыметніка пры дапамозе слоў больш/болей, менш/меней:

больш цвёрды, менш цвёрды (нельга – больш цвярдзейшы!!!)

2. Найвышэйшая ступень:

а) простая форма ўтвараецца ад вышэйшай ступені параўнання прыметніка пры дапамозе прыстаўкі най-:

вышэйшы – найвышэйшы (нельга найвысокі!!!)

б) складаная форма ўтвараецца пры дапамозе прыметніка і словаў самы, найбольш, найменш, а таксама пры дапамозе вышэйшай ступені параўнання прыметніка са словамі за ўсіх, за ўсё, сярод усіх:

самы высокі, найбольш высокі, найменш высокі, вышэйшы за ўсіх (нельгавышэй за ўсіх!!!)

Увага!

Формы найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў могуць абазначаць самую высокую (ці самую нізкую) ступень якасці прадмета без параўнання з іншымі: найшчаслівейшы дзень, найбагацейшы чалавек (нельгабагацейшы чалавек!!!)

Ступені параўнання не ўтвараюць

 

Заданні

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Утварыць магчымыя формы параўнання прыметнікаў:

Салодкі – 1. саладзейшы, 2. больш/менш салодкі, 3. найсаладзейшы, 4.  найбольш/найменш салодкі, самы салодкі, саладзейшы за  ўсё < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

Звонкі – 1. званчэйшы, 2. больш/менш звонкі, 3. найзванчэйшы, 4.  найбольш/найменш звонкі, самы звонкі, званчэйшы за ўсіх 

Стараваты –  не ўтварае (непаўната якасці)

Шпаркі   1. шпарчэйшы, 2. больш/менш шпаркі, 3. найшпарчэйшы, 4.  найбольш/найменш шпаркі, самы шпаркі, шпарчэйшы за ўсіх

Гарадскі – не ўтварае (адносны прыметнік)

Даўганогі – не ўтварае (складаны прыметнік)

Дрэнны   1. горшы, 2. больш/менш дрэнны, 3. найгоршы, 4.  найбольш/найменш дрэнны, самы дрэнны, горшы за ўсё

Босы – не ўтварае (нязменная якасць)

Бурачковы – не ўтварае (колер праз адносіны да прадмета)

Мяккі  1. мякчэйшы, 2. больш/менш мяккі, 3. наймякчэйшы, 4.  найбольш/найменш мяккі, самы мяккі, мякчэйшы за ўсё

Перакласці сказы:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Мед слаще сахара. – Мёд саладзейшы за цукар (Мёд саладзейшы, чым цукар) < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

Железо легче золота. – Жалеза лягчэйшае за золата.

Летние дни длиннее зимних. – Летнія вакацыі даўжэйшыя за зімовыя.

Эта книга интереснее той. – Гэта кніга цікавейшая за тую.

Озеро Нарочь больше и глубже Свитязи. – Возера Нарач большае і глыбейшае за Свіцязь.

Бритва острее ножа. – Брытва вастрэйшая за нож.

Имя Якуба Коласа носит одна из красивейших площадей столицы. – Імя Якуб Коласа носіць адна з найпрыгажэйшых плошчаў сталіцы.

Софийский собор в Полоцке – одна из древнейших каменных построек в нашей стране. – Сафійскі сабор у Полацку – адна з найстаражытнейшых мураваных пабудоваў у нашай краіне.

Последняя задача была проще предыдущей. – Апошняя задача была прасцейшая за папярэднюю.

Брат был старше меня на 3 года. – Брат быў старэйшы за мяне на 3 гады.

Добрая слава дороже богатства. – Добра слава даражэйшая за багацце.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат