Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.04.2015
ГРАМАТЫКА Словы-паразіты

powerpoint70  СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПАВАЦЬ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

word70  СПАМПАВАЦЬ РАЗДАТКУ Ў WORD

Словы-паразіты – гэта “лішнія” або “дзяжурныя” словы: значыць, ну, так, праўда, гэта самае, як той казаў, зразумела, скажам….

У ролі “моўных паразітаў” могуць выступаць:

  1. гукі (э-ээ, а-аа, м-мм);
  2. часціцы (ну-у, вось, так);
  3. знамянальныя словы: займеннікі, прыслоўі, дзеясловы і г.д. (разумееш, слухай, карацей, верагодна, падобна);
  4. спалучэнні словаў (уласна кажучы, гэта самае, так бы мовіць).

Прычыны ўжывання:

Любое слова ці выраз можа стаць паразітам, калі пачынае ўжывацца рэгулярна і механічна і не нясе ніякай сэнсавай нагрузкі.

ЗАДАННІ

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Знайдзіце, калі ласка, словы і гукі-паразіты ў наступных фразах:

1. “Пане дабрудзею, тваё бабскае дзела – маўчаць! Я, собственно, вось-цо-да, спрытны – тонка панімаю, што і як раблю”. —  пане дабрудзею, собственно, вось-цо-да

2. “Тудэма-сюдэма, куды тут садзіцца! Ноч на дварэ, кабыла за плотам, паўвярсты да дому, а гэты, тудэма-сюдэма, начніца касавокая, не вытрымаў, каб людзям не нарабіць уночы неспакойства”. — тудэма-сюдэма

3. “Мы, значыцца, доўга заплюшчвалі вочы на э-ээ… праблему з, так бы мовіць, тваім навучаннем, вось… але больш, мякка кажучы, рабіць гэтага не будзем”. - значыцца, э-ээ, так бы мовіць, вось, мякка кажучы

4. “Мы, прабачце, тут бяром, бачыце, нават больш, скажам так, з таго, што трэба…” — прабачце, бачыце, скажам так

5. “Ну што, будзем, гэта самае, маўчаць ці адказваць?” — ну што, гэта самае

6. Карацей, набыў я нарэшце квіток на сайце, але, блін, на самалёт спазніўся. — карацей, блін

7. Вапшчэ я ў шоку – даляр расце так хутка, а ў падарожжа выправіцца ўсё роўна ахвота. - вапшчэ

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат