Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.05.2015
ГРАМАТЫКА Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў

powerpoint70 СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПАВАЦЬ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

word70 СПАМПАВАЦЬ РАЗДАТКУ Ў WORD

Разам пішуцца:

1. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з прыслоўем: залетась, занадта;

2. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з рознымі склонавымі формамі поўных і кароткіх прыметнікаў: упустую, дасуха;

3. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з лічэбнікамі і займеннікамі: утрох, затым;

4. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з рознымі склонавымі формамі назоўніка, якія ў сучаснай мове не ўжываюцца: дашчэнту, запанібрата;

5. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з назоўнікам, паміж якімі нельга без сэнсу азначэнне або склонавае пытанне: напалову, зранку, уперад.

Праз злучок пішуцца:

1. Прыслоўі з прыстаўкай па-, калі яны заканчваюцца на -аму, -яму, -ому, -цку, ску, -ы, -і, -ае, -ое, -яе: па-вашаму, па-брацку, па-дзіцячы, па-другое;

2. Прыслоўі, утвораныя паўтарэннем таго самага або блізкага слова: мала-мала, крыж-накрыж;

3. Прыслоўі з прыстаўкай абы- і постфіксам –небудзь: абы-дзе, калі-небудзь.

Асобна пішуцца:

1. Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія не канчаткова перайшлі ў прыслоўі (назоўнік можа ўжывацца ў розных склонавых формах): у пару, да пары

2. Назоўнікі, якія пачынаюцца з галоснай, у спалучэнні з прыназоўнікам у: у адзіночку;

3. Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі без, з, да, на: без разбору, з разгону, на хаду.

! Каб узмацніць дзеянне, у беларускай мове ўжываюцца выразы, якія складаюцца з дзеяслова і прыслоўя, што ўтворана ад гэтага ж дзеяслова:просьма прасіць, бегма бегчы, лежма ляжаць, крычма крычаць, лётма ляцець.
У гутарцы характэрна ўжыванне прыслоўяў з займеннікам што: праўда што, дзіва што, дарма што, хіба што, бадай што.

ЗАДАННІ

УВАГА! Каб пабачыць слушныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Напішыце, калі ласка, прыслоўі правільна:

(Бяс)конца, (з)далёк, вучыць (на)памяць, (па)роўну, (у)голас, (у)разнабой, (у)рэшце, (у)поперак, (с)пачатку, (з)нарок, (на)перадзе, (на)вокал, (у)лева, (з)лева, (за)летась, (па)мойму, (што)раз, (не)(ў)забаве, (за)раз, прыехалі (да)дому, (да)дому было 2 вярсты, (дзе)нідзе, (раз)пораз, (з)ходу, (не)(ў)меру, (свое)часова, (па)трэцяе, (на)слых, (з)гарачкі, (у)абдымку, (на)колькі, (на)столькі, (у)чатырох, (на)заўтра адкласці, (бес)перастанку, (до)сыць, (па)беларуску (да)адвалу, (з)налёту.

Бясконца, здалёк, вучыць на памяць, пароўну, уголас, уразнабой, урэшце, упоперак, спачатку, знарок, наперадзе, навокал, улева, злева, залетась, па-мойму, штораз, неўзабаве, зараз, прыехалі дадому, да дому было 2 вярсты, дзе-нідзе, раз-пораз, з ходу, не ў меру, своечасова, па-трэцяе, на слых, з гарачкі, у абдымку, наколькі, настолькі, учатырох, бесперастанку, досыць, па-беларуску да адвалу, з налёту.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат