Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.05.2015
ГРАМАТЫКА Правапіс і, ы, й
powerpoint70 СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПАВАЦЬ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70  СПАМПАВАЦЬ РАЗДАТКУ Ў WORD

 

Пішацца І Пішацца Й Пішацца Ы
  • пасля прыставак між-, звыш-, супер-, су-, пан-, транс-, контр-:звышідэйны, суіскальнік, контрігра, суперінтэлект;
  • у складаных словах: бортінжынер, медінстытут;
  • калі ўтварае склад: заігрываць, заінець, праіснаваць, паілка, неістотны
  • Пасля прыставак на галосны ў словах з коранем іс-ці,ігр-аць, ім-я, інач-ай :

зайсці, прыйсці, перайменаваць, 

найменне, 

займенны,

перайначыць,

перайначванне;

  • у словах

займаць, наймаць, 

пераймаць, 

перайманне, 

праймаць.

Пасля прыставак на зычны (нават у словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць): падысці, безыменны, субынспектар, дэзынфармацыя.

Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:

на пачатку слова: Нью-Ёрк;

пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, Аюнскі;

пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Маяпапая.

ЗАДАННІ

УВАГА! Каб пабачыць слушныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай.

Устаўце, калі ласка, дзе неабходна прапушчаныя літары.

Пад…дзеш, сы…сціся, за…меннік, раз…граць, спад…спаду, за…канне, за…грываць, пады…граць, вы…граць, дэз…нфармаваць, пра…нвентарызаваць, пра…нструктаваны, сан…нструктар, патро…ць, во…н, прадпры…маць, па…лка, пра…снаваць, па…менна, за…нець, …га, ма…нэз, ра…н, пра…ранскі, раз…сціся, вы…грыш, , транс…арданскі, ад…мжэць, звыш…дэалізаваць, (я) пады…ду, пера…грываць, аб…шоў, пры…шла, пера…начыць, без…дэйнасць, ня…накш.

*Падыдзеш, сысціся, займеннік, разыграць, спадыспаду, заіканне, заігрываць, падыграць, выйграць, дэзынфармаваць, праінвентарызаваць, праінструктаваны, санінструктар, патроіць, воін, прадпрымаць, паілка, праіснаваць, пайменна, заінець, ёга, маянэз, раён, праіранскі, разысціся, выйгрыш, трансіарданскі, адымжэць, звышідэалізаваць, (я) падыду, пераігрываць, абышоў, прыйшла, перайначыць, безыдэйнасць, няйнакш.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат