Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.02.2016
Граматыка. Націск.

word70

СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

 

 

powerpoint70 СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

 

 

НАЦІСК,

 АБО АКЦЭНТАЛАГІЧНЫЯ НОРМЫ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ


НАЦІСК
ЗВЯЗАНЫ

(ФІКСАВАНЫ, АДНАМЕСЦАВЫ, СТАЛЫ)

 

СВАБОДНЫ

(НЕФІКСАВАНЫ, РАЗНАМЕСЦАВЫ)

 

націск, замацаваны за пэўным складам у словах той або іншай мовы

 

v      на першы склад – чэшская, славацкая, эстонская, латышская, фінская, венгерская, мангольская, чэчэнская:

lakki (шапка), poikani (сын)

v      на другі лезгінская

v                на перадапошні польская, грузінская і большасць інданезійскіх моў:

przystanek (прыпынак)

jedenas´cie (адзінаццаць)

v на апошні французская, армянская, турэцкая:

bonjour (добры дзень)

mesange (сініца)

націск, не замацаваны за пэўным складам

 

беларуская, руская, украінская, балгарская, сербская, харвацкая, нямецкая, англійская, іспанская

 

 der Schriftsteller (пісьменнік)

das Geschichte (апавяданне)

 

У беларускай мове існуе акцэнталагічная варыянтнасць некаторых слоў: лIтасцівы – літасцIвы,лАскавы – ласкАвы,  лЁтаць – лятАць, сУпраць – супрОць, цЯжкі – цяжкІ. Часам націск у рэальным маўленні не супадае з кадыфікаваным у нарматыўных даведніках. Параўн. замацаваная норма

(спІна, індУстрыя, металУргія) і маўленчая паўсядзённасць   (спінА,                                        індустрЫя, металургІя).

Ад пастаноўкі націску ў некаторых словах залежыць лексічнае значэнне слова:

кАра – карА

вАраны – варанЫ

мАрыць – марЫць

Атлас – атлАс

пАмяць – памЯць

сУшыць – сушЫць

мУзыка – музЫка

прЫмус – прымУс (прЫмус – ‘прыбор для награвання і прыгатавання ежы з помпай, якое падае гаручае (газу) у гарэлку’)

галІна – галінА

спЯчы  – спячЫ

Заданне. Пастаўце націск у словах:

грамадзянін – грамадзЯнін

выпадак –  вЫпадак

індустрыя –  індУстрыя

металургія – металУргія

пурпур – пУрпур

імя – імЯ

мармур – мАрмур

тварОг ці твОраг – тварОг

алкаголь – алкагОль

адзінаццаць – адзінАццаць

гліняны – глінЯны

нАвалачка ці навалОчка – нАвалачка і навалОчка

накрыўка – нАкрыўка

пасланец – пасланЕц

камбайнер – камбАйнер

дыспансер – дыспансЕр

туфель – тУфель

фарфор – фарфОр

каталог – каталОг

тузін – тУзін

каўчук – каўчУк

фартух – фартУх

кулінарыя – кулінАрыя і кулінарЫя

статуя – стАтуя

статут – статУт

стары – старЫ

хабар – хАбар

бульбяны – бульбянЫ

дачыста – дачЫста

дзеяч – дзЕяч

загадзя – зАгадзя

занятасць – занЯтасць

ільняны – ільнянЫ

ярына – ярынА

крапіва – крапівА

каштарыс (‘фінансавы дакумент для вызначэння і планавання выдаткаў і прыбыткаў’; рус. смета) – каштарЫс

маленькі – малЕнькі

маркетынг – маркЕтынг

мысленне – мЫсленне

мышленне – мышлЕнне

прыяцель – прЫяцель

прыяцелька – прЫяцелька

спіна – спІна

рымлянін – рЫмлянін

хрысціянін – хрысціЯнін

чатырнаццаць – чатырнАццаць

таварыскі – таварЫскі

аб’інець – аб’Інець

абутнік – абУтнік

абагульненне – абагульнЕнне

абагульніць – абагУльніць

блытаніна – блытанІна

вусы – вУсы

рэмень – рЭмень

вЕрба ці вярбА – вярбА

жыхар – жыхАр

іканапіс – Іканапіс

каменны – камЕнны

кашляць – кАшляць

крыху – крыхУ

упрысядкі – упрЫсядкі

касцяны – касцянЫ

ліставы – ліставЫ

парубка – парУбка

нафтавы – нАфтавы

тарфяны – тарфянЫ

наспех – наспЕх

супавы – сУпавы

дасыта – дасЫта

цяжар – цяжАр

сліна – слІна

хаос – хаОс

генезіс – генЕзіс

факсіміле (‘дакладнае ўзнаўленне рукапісу, дакумента, подпісу і пад. пры дапамозе фотамеханічнай рэпрадукцыі’) – факсІміле

 

 

людскі –

лЮдскі (1.‘чалавечны, паважлівы’. Людскія адносіны. 2. ‘добры, прыгодны для чаго-небудзь’. Нічога людскага ў той закінутай кузні ўжо не знойдзеш)

людскІ (1.‘які мае адносіны да людзей, належыць людзям’. Людскія паселішчы сустракаліся тут зрэдку.  2. ‘які ўласцівы людзям, чалавечы’. Людская памяць. Людскі лёс.)

 

буйны –

бУйны (1. ‘неспакойны, свавольны, узбуджаны, дзёрзкі’. Буйны нораў. 2. ‘моцны, нястрымны’. Буйны вецер. Буйная паводка)

буйнЫ (1. ‘вялікі па памерах, па колькасці, па плошчы’. Буйное жыта. Буйны прамысловы цэнтр. 2. ‘багаты, раскошны’. Буйныя косы. 3. ‘хуткт, магутны’. Буйны рост насельніцтва. 4. ‘значны па выніках, важны па значэнні’. Буное дасягненне. 5. ‘выдатны, найбольш прыкметны сярод іншых’. Буйны мастацкі твор. Буйны вучоны.)

 

сівы –

сІвы (‘масць жывёлы’. Ой, сівы конь бяжыць…)

сівЫ  (1. ‘белы, серабрысты, які страціў афарбоўку’. Сівыя валасы; 2.‘колер попелу, шэры’. Сівая хмара засланіла сонца; 3. перан. ‘які мае да далёкага мінулага; старажытны’. Нечым старым, сівым, далёкім патыхала ад тых сутарэнняў…) (‘масць жывёлы’. Ой, сівы конь бяжыць…)

 

 

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат