Пра курсы
ГАРАДЫ :


19.12.2015
ГРАМАТЫКА Лік назоўнікаў

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

Некаторыя словы ў беларускай і рускай мовах не супадаюць у ліку

    1. назоўнік адзіночнага ліку ў беларускай мове можа адпавядаць назоўніку  множнага ліку ў рускай (клопат – хлопоты);
    2. назоўнік множнага ліку ў беларускай мове можа адпавядаць назоўніку адзіночнага ліку ў рускай (грудзі – грудь)

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле побач з зорачкай.

Перакласці на беларускую мову:

Двойня – *двайняты

Крупа – *крупы

Дрожь – *дрыжыкі

Кружево – *карункі

Дверь – *дзверы

Чернила – *чарніла, атрамант

Поведение – *паводзіны

Конопля – *каноплі

Сумерки – *змярканне

Отруби – *вотруб’е

Рождение – *народзіны

Назвы ягад

У нашай мове назвы ягад часцей за ўсё ўжываюцца ў множным ліку (могуць зрэдку выкарыстоўвацца і ў адзіночным — для назвы адной ягады): маліны-маліна/ малінка.  Аднак некаторыя назвы ягад маюць толькі адзіночны лік (рабіна).

Заданне

Перакласці на беларускую мову:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле побач з зорачкай.

Ежевика – *ажыны

Земляника – *суніцы, пазёмкі

Клубника – *клубніцы, трускалкі

Шиповник – *шыпшына

Голубика – *дурніцы, буякі

Черника – *чарніцы

Крыжовник – *агрэст

Брусника – *брусніцы

Калина – *каліна

Клюква – *журавіны

Облепиха – *абляпіха

Красная смородина – *чырвоныя парэчкі

Черная смородина – *чорныя парэчкі

Бузина – *бузіна

Боярышник – *глог

Зборныя назоўнікі

Калі ў рускай назоўнікі, якія называюць адзін або некалькі прадметаў,  звычайна маюць дзве формы: адзіночную і множную (крыло – крылья), дык у беларускай часам утвараецца яшчэ і зборная форма. Звычайна гэта назоўнік адзіночнага ліку ніякага роду: крыло – крылы – крылле.

Заданне

Утварыць множны лік назоўнікаў і іх зборную форму:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле побач з зорачкай.

Колас – каласы – калоссе

Ліст – *лісты – лісце

Галіна – *галіны – голле

Камень – *камяні – каменне

Купіна – *купіны – куп’е

Пяро – *пёры – пер’е

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат