Пра курсы
ГАРАДЫ :


19.05.2015
ГРАМАТЫКА Кантрольная ;)

word70 СПАМПАВАЦЬ КАНТРОЛЬНУЮ Ў WORD

word70 СПАМПАВАЦЬ АДКАЗЫ НА КАНТРОЛЬНУЮ Ў WORD

УВАГА! Каб пабачыць слушныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай.

Дайце беларускія адпаведнікі наступных рускіх выразаў:

Большое здание – *гмах

Резиновые сапоги – *гумовікі

Анютины глазки – *браткі

Жена дяди – *дзядзіна

В позапрошлом году, 2 года назад – *пазалетась

В этом году – *сёлета

Калі ласка, устаўце патрэбны прыназоўнік (“аб” або “пра”):

Закон Рэспублікі Беларусь “      культуру(-ы) ў Рэспубліцы Беларусь” –“Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь” –*Аб

    баністыку(-цы) – *пра

    прасторы(-ах) – *аб

Пастанова       ільготы(-ах) – *аб

Устаўце, калі ласка, патрэбны зваротны займеннік (сабе або сябе):

Расказаць пра *сябе

Абяцаць *сабе

Атаясамліваць *сябе

Цаніць самаго *сябе

Не дараваць *сабе

Пазначце, калі ласка, дзе пішацца маленькая, а дзе вялікая літары (вялікія літары     падкрэсліце):

НА АЎТАЗАПРАВАЧНАЙ СТАНЦЫІ — *на аўтазаправачнай станцыі

АКАДЭМІЯ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ — *Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

АПАРАТ МОРЗЕ — *апарат Морзе

БЕРАСЦЯНАЯ ГРАМАТА — *берасцяная грамата

ВЯРХОЎНЫ СУД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ — *Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь

Перакладзіце, калі ласка, на беларускую мову:

Жить у самого моря – *каля, ля

Заболеть корью — *захварэць на адзёр

Благодарить кого – *дзякаваць каму

Смеяться над кем – *смяяцца з каго

Издеваться/ подтрунивать над кем – *здзеквацца/кпіць з каго

Калі ласка, перакладзіце на беларускую мову:

Чей-то фонарик — *чыйсьці (чыйсь), нечы ліхтарык

Кое-какой запас — *сякі-такі, такі-сякі запас ежы сякі-такі, такі-сякі запас ежы

Лишь бы чей рюкзак — *абы-чый заплечнік

Как-то неинтересно было — *неяк, яксьці нецікава было

Лишь бы с кем — *абы з кім

Перакладзіце, калі ласка, на беларускую мову.

Не забывайце, што ў беларускіх дзеясловах пажадана ўжываць

не -ірава-, -ствава-, -ніча-, а –ава-/-ява-, -і-/-ы-.

Прогнозировать итоги раскопок – *прагназаваць вынікі раскопак

Экспериментировать в подземельях – *эксперэментаваць у падзямеллях

Декларировать стихи о наследии – *дэкламаваць вершы пра спадчыну

Импровизировать на ступеньках – *імправізаваць на прыступках

Идентифицировать останки – *ідэнтыфікаваць рэшткі

Регистрировать появление призраков – *рэгістраваць з’яўленне прывідаў

Шантажировать исследователей – *шантажаваць даследчыкаў

Замяніце, калі ласка, назоўнікам жаночага роду:

Касцюмер – *касцюмерка

Аптэкар – *аптэкарка

Арандатар – *арандатарка

Жонка ганчара – *ганчарыха

Жонка брыгадзіра – *брыгадзірыха

Утварыце, калі ласка, ступені параўнання прыслоўяў:

Светла – *святлей, больш (менш) / болей (меней) светла, найсвятлей, найбольш (найменш, надзвычай) светла / святлей за ўсіх (за ўсё)

Дрэнна – *горш, найгорш

Устаўце, калі ласка, прапушчаныя літары:

Пад…дзеш, сы…сціся, за…меннік, раз…граць, спад…спаду, за…канне, за…грываць, пады…граць, вы…граць.

*Падыдзеш, сысціся, займеннік, разыграць, спадыспаду, заіканне, заігрываць, падыграць, выйграць

Раскрыйце, калі ласка, дужкі:

(бяс)конца — *бясконца

(па)добраму – *па-добраму

вучыць (на)памяць – *вучыць на памяць

(па)роўну —  *пароўну

(у)голас — *уголас

(у)абхват – *у абхват

Ад прапанаваных слоў уварыце, калі ласка, прыналежныя прыметнікі:

(сініца) гняздо – *сініцына гняздо
(сяброўка) кніга – *сяброўчына кніга

(сябар) часопіс – *сябраў часопіс
(Ясь) камп’ютар – *Ясеў камп’ютар
(Аленка) лялька – *Аленчына лялька

Утварыце, калі ласка, складаныя прыметнікі:

Навуковы, папулярны (часопіс) – *навукова-папулярны

Брыдкі, салодкі (смак)  — *брыдка-салодкі

Ваенны, хірургічны (шпіталь) – *ваенна-хірургічны піталь

Давыд-гарадок (вуліцы) – *давыд-гарадоцкія вуліцы

Матэрыяльна, зацікаўлены (асоба) – *матэрыяльна зацікаўленая асоба

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат